У актыўным рэжыме ў Зэльвенскім раёне ідзе вакцынацыя ад грыпу
У актыўным рэжыме ў Зэльвенскім раёне ідзе вакцынацыя ад грыпу
У Зэльвенскім раёне працягваецца вакцынацыя супраць грыпу.

Як сцвярджаюць медыцынскія работнікі, грып і вострыя распіраторныя інфекцыі застаюцца самымі масавымі захворваннямі і складаюць 90 працэнтаў усіх інфекцыйных хвароб. Перш за ўсё зрабіць прывіўку супраць грыпу рэкамендуецца дзецям і дарослым старэйшым за 65 гадоў, а таксама асобам, якія пакутуюць хранічнымі захворваннямі.
Грып небяспечны і для жанчын, плануючых цяжарнасць. Вакцынацыя супраць грыпу актуальная для людзей, якія ў сілу асаблівасцей прафесіі (настаўнікі, выхавальнікі, прадаўцы, медыцынскія работнікі) кантактуюць з вялікай колькасцю людзей і маюць высокую рызыку заражэння.
Для вакцынацыі прымяняецца вакцына “Грыппол плюс” расійскай вытворчасці. Атрымаць прывіўку можна ў амбулаторна-паліклінічных арганізацыях Зэльвенскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Служба інфармацыі газеты "Праца"
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















