Версия для слабовидящих

Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі з Днём Канстытуцыі

15 марта 2026
Просмотры: 340

Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі з Днём  Канстытуцыі

Паважаныя землякі!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Сёння наша краіна жыве па абноўленым Асноўным Законе, які з'яўляецца сімвалам адзінства нашага народа і кансалідацыі нацыі. Канстытуцыя выступае надзейным падмуркам маштабных пераўтварэнняў, прыярытэтам якіх з'яўляецца клопат аб грамадзянах і павышэнне іх дабрабыту. 

Павага і няўхільнае выкананне Канстытуцыі – гэта яркае праяўленне высокай грамадзянскай адказнасці і сапраўднага патрыятызму, якія мы павінны ўласным прыкладам прывіваць падрастаючаму пакаленню, не дапушчаючы скажэння гістарычнай праўды аб гераічным мінулым беларускага народа.

У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым сем'ям шчасця і здароўя, міру і дабра, поспехаў і дабрабыту, а нашай цудоўнай Радзіме – далейшага развіцця і працвітання! 

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь      В.М.Семяняка

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале,  MAX.  Подписывайтесь по ссылке!