Версия для слабовидящих

Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі

8 марта 2026
Просмотры: 1278

Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі

Мілыя жанчыны!

Прыміце сардэчныя віншаванні з цудоўным вясновым святам – 
Міжнародным жаночым днём! 

Словы шчырага захаплення вашым уменням спраўляцца з прафесійнымі абавязкамі і хатнімі клопатамі, вырашаць вытворчыя задачы і беражліва падтрымліваць цяпло сямейнага агню бесперапынна гучаць у ваш адрас, а вашы мудрасць, прыгажосць і імкненне да дасканаласці робяць свет дабрэйшым і гарманічным.

Несумненна, афіцыйным і важным прызнаннем вашага значнага ўкладу ў развіццё беларускай дзяржавы стала абвяшчэнне 2026 года Годам беларускай жанчыны. Упэўнены, што ён стане годам паспяховай рэалізацыі жыццёвых і творчых планаў.

Шчыра жадаю, каб кожны дзень вашага жыцця, як і гэты святочны дзень, быў напоўнены святлом і цяплом, любоўю і шчасцем, мірам і дабрабытам!

З павагай – Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!