Версия для слабовидящих

Справаздача аб рабоце дэпутата Семянякі Валянціна

6 марта 2026
Просмотры: 1438

Справаздача аб рабоце дэпутата Семянякі Валянціна

Справаздача аб рабоце дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Слонімскай выбарчай акрузе №58 Семянякі Валянціна Міхайлавіча за 2025 год.

25 лютага 2024 года Семяняка В.М. быў у другі раз абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Слонімскай выбарчай акрузе № 58, 22 сакавіка 2024 г.– старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце. 

З 23 кастрычніка 2020 года бесперапынна абіраецца старшынёй Пастаяннай камісіі Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў-удзельнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў па вывучэнні вопыту дзяржаўнага будаўніцтва і мясцовага самакіравання.

Семяняка В.М. з’яўляецца кіраўніком рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, членам дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у МПА СНД, дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ажыццяўленні кантактаў з еўрапейскімі парламенцкімі структурамі, рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па дасягненні Рэспублікай Беларусь Мэтаў устойлівага развіцця, па супрацоўніцтве з Парламентам Азербайджанскай Рэспублікі, па супрацоўніцтве з Парламентам Кыргызскай Рэспублікі, па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Куба.


На працягу ўжо другой кадэнцыі асноўным у рабоце дэпутата з’яўляецца зваротная сувязь з выбаршчыкамі.

За перыяд справаздачы з мэтай інфармавання выбаршчыкаў аб сваёй рабоце і вывучэння запытаў людзей на месцах дэпутатам праведзена 43 сустрэчы ў працоўных калектывах і з жыхарамі населеных пунктаў, размешчаных у межах выбарчай акругі. Пытанні і прапановы, выказаныя ў ходзе такіх сустрэч, зафіксаваны і накіраваны для разгляду ў адпаведнасці з кампетэнцыяй.

За справаздачны перыяд праведзена 19 асабістых прыёмаў і 7 "прамых тэлефонных ліній», падчас якіх паступіла 44 звароты грамадзян, у якіх яны ўзнялі 63 пытанні. З іх 5 знаходзяцца на кантролі, 2 – на разглядзе. Усе звароты разгледжваюцца ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны, заяўнікам накіроўваюцца адказы.

Па выніках разгляду зваротаў грамадзян за перыяд справаздачы былі станоўча вырашаны наступныя пытанні: выкананы работы па агароджы і ўстаноўцы двух дадатковых кантэйнераў на могілках у аграгарадку Галынка; аказана садзейнічанне ў арганізацыі здачы газавых балонаў жыхарам вёскі Бязводнае Зэльвенскага раёна; праведзена паніжэнне ўзроўню дарожнага пакрыцця па вуліцы Каралёва і ўмацаванне схілу абочыны па вуліцы Цыялкоўскага ў горадзе Слоніме; выканана выдаленне аб'ектаў расліннага свету на канале Агінскага, выдалены пашкоджаныя амялой дрэвы на завулку 1-ым Лясным, выдалена пашкоджанае і высаджана новае дрэва пароды ліпа на галоўнай плошчы г. Слоніма; выкананы ямачны рамонт завулкаў Шашэйны, Піянерскі і Кастрычніцкі ў г.Слоніме, і г.д.

На працяглым кантролі знаходзяцца звароты, якія патрабуюць значных фінансавых затрат на іх вырашэнне. Адзін з такіх зваротаў, які датычыцца добраўпарадкавання вуліцы Пушкіна ў г.п.Зэльва, выкананы ў поўным аб'ёме. 

На кантролі са жніўня 2024 года працягвае заставацца пытанне асвятлення вуліцы Маладзёжная ў аг. Жыровічы. Атрымана інфармацыя РУП «Гроднаэнерга» аб ходзе яго выканання: распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя, на гэты момант праект праходзіць экалагічную экспертызу. Запланаваны тэрмін заканчэння будаўніча-мантажных работ і ўвод аб'екта у эксплуатацыю – 3 квартал 2026 года. 

Станоўча вырашаецца пытанне па калектыўным звароце жыхароў вёскі Горна Зэльвенскага раёна: завершаны работы па будаўніцтве аб'екта «Рэканструкцыя мясцовых ліній сувязі xPON Зэльвенскага раёна (в.Горна)», цяпер вядзецца работа з жыхарамі гэтага населенага пункта па падключэнні паслуг тэлефоннай сувязі і інтэрнэта з выкарыстаннем аптычнай сеткі па тэхналогіі xPON.

Выкананы работы і знята з кантролю пытанне аб уладкаванні пешаходнай дарожкі па вуліцы Прыазёрная ў аграгарадку Князева Зэльвенскага раёна, якое неаднаразова ўзнімалася выбаршчыкамі падчас сустрэч з насельніцтвам і ў працоўных калектывах.

Некаторыя звароты тычыліся ўнясення змяненняў і дапаўненняў у заканадаўчыя акты. Усе прапановы накіраваны для разгляду ў адпаведныя камісіі Палаты прадстаўнікоў і профільныя міністэрствы.

В.Семяняка прымае ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных дзяржаўным святам Рэспублікі Беларусь, асобае месца сярод якіх займаюць Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, мітынгі-рэквіемы памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. На Дні беларускага пісьменства ў Лідзе выканаў ганаровую місію па ўручэнні міністру інфармацыі Рэспублікі Беларусь прывітальнага адрасу, які Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка накіраваў для ўсіх удзельнікаў фэсту. Прымаў удзел у фестывалі вернікаў і пілігрымаў «СынкаВеча», які ў гэтым годзе прайшоў пад дэвізам «Вера. Перамога. Стварэнне», фестывалі «Легендарныя эпохі» ў Зэльве, і інш. 

5 мая 2025 года пад старшынствам І.П.Сергяенкі прайшлі трэція парламенцкія чытанні на тэму «Вызваленне Усходняй Еўропы ад нацызму». У другой частцы мерапрыемства, падрыхтоўку да якой ажыццяўляла Пастаянная камісія па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце, прагучалі вершы аб вайне, аўтарамі якіх з'яўляюцца сучасныя паэты – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, якія працягваюць традыцыі пісьменнікаў-франтавікоў. Свае вершы пра вайну прачытаў і Валянцін Семяняка.

З мэтай рэалізацыі маладзёжнай палітыкі і ўзаемадзеяння з маладзёжнымі саветамі 17 лютага 2026 года адбылася дыялогавая пляцоўка «Адзінства арміі і народа – аснова незалежнай дзяржавы», у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Маладзёжнага савета пры Слонімскім раённым Савеце дэпутатаў, прадстаўнікі кадэцкага корпуса Слонімскага раёна і навучэнцы каледжаў. 20 кастрычніка мінулага года на базе сярэдняй школы №9 імя І.М.Сухамліна г.Слоніма дэпутат выступіў спікерам на дыялогавай пляцоўцы «Вобраз будучыні Беларусі» з прадстаўнікамі навучэнскай і працуючай моладзі Слонімшчыны. 18 лістапада адбылася дыялогавая пляцоўка з прадстаўнікамі кіраўніцтва і працуючай моладзі Зэльвенскага раёна.

19 і 21 мая В.Семяняка прыняў удзел ва ўрачыстых лінейках, прысвечаных уручэнню гораду Слоніму вымпела «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны», у сярэдняй школе №7 і сярэдняй школе №8 г. Слоніма. 20 чэрвеня ў рамках рэспубліканскага праекта «Крок да поспеху» сустрэўся з выхаванцамі Зэльвенскага раённага аздараўленчага лагера «Блакітная хваля». 22 верасня на базе «Дзяржаўная гімназія № 1 г.п.Зэльва» адбылося адкрыццё створанага па ініцыятыве В.Семяняка віртуальнага музея, прысвечанага ветэранам працы і Вялікай Айчыннай вайны, якія пражывалі ў Зэльвенскім раёне.

Парламентарыем былі арганізаваны навагоднія мерапрыемствы для навучэнцаў Вялікашылавіцкай базавай школы Слонімскага раёна і Елкаўскай сярэдняй школы Зэльвенскага раёна з уручэннем салодкіх падарункаў у выглядзе дэгустацыйнай прадукцыі ААТ «Камунарка» і ААТ «Слодыч» у рамках удзелу ў рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”. Таксама прыняў удзел у праекце «Ёлка жаданняў» для таленавітых і адораных дзяцей Слонімскага раёна. 

12 верасня 2025 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбыўся ўрачысты сход, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. У рамках мерапрыемства адбылося ўшаноўванне прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ад абласцей і г. Мінска, якія займаюць актыўную жыццёвую пазіцыю і ўносяць вялікі асабісты ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі і грамадства ў цэлым, сярод якіх кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №9 імя І.М.Сухамліна г.Слоніма” Рап’явец Васілій Георгіевіч быў узнагароджаны Ганаровай граматай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ва ўрачыстым сходзе таксама прынялі ўдзел адораныя выпускнікі ўстаноў сярэдняй адукацыі, якія паказалі высокія вынікі экзаменацыйнай кампаніі 2025 года, члены Маладзёжнага савета пры Палаце прадстаўнікоў, у складзе якога прадстаўлена моладзь Слонімскай выбарчай акругі. > Diana Bebeh: Члены Маладзёжнага савета пры Слонімскім раённым Савеце дэпутатаў бяруць удзел у сустрэчах з працоўнымі калектывамі, прысутнічаюць на прыёмах грамадзян, якія праводзяцца дэпутатам.

Важным складальнікам работы у акрузе на працягу ўжо больш як пяці гадоў з'яўляецца маніторынг гандлёвых аб'ектаў, у тым ліку, гандлёвых аб'ектаў Белкаапсаюза. У ходзе такіх маніторынгаў вывучаюцца пытанні правільнасці цэнаўтварэння, наяўнасці і якасці прадуктаў харчавання і лекавых прэпаратаў першай неабходнасці, умоў захоўвання і рэалізацыі, наяўнасць прадуктаў са скончаным тэрмінам прыдатнасці. За справаздачны перыяд дэпутатам наведаны 48 гандлёвых аб'ектаў, 25 з якіх – магазіны Слонімскага і Зэльвенскага філіялаў Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства. Вынікі рэгулярна накіроўваюцца ў профільную пастаянную камісію для абагульнення і аналізу. Пры неабходнасці прымаюцца меры па неадкладным выпраўленні выяўленых парушэнняў.

У адпаведнасці з перадвыбарным абавязацельствам кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Семянякі В.М. перад прыняццем заканадаўчых актаў з мэтай вывучэння грамадскай думкі штомесяц адбываюцца сустрэчы дэпутата з кіраўніцтвам раёнаў і ідэалагічным актывам. 

З мэтай выканання пунктаў перадвыбарнай праграмы па прыцягненні сродкаў для задавальнення сацыяльных запытаў жыхароў акругі і ўмацавання культурных і эканамічных сувязяў з памежнымі рэгіёнамі В.Семяняка працягвае работу па фарміраванні ўмоў для сеткавага рэгіянальнага партнёрства раёнаў Гродзенскай вобласці. Створаны па яго ініцыятыве Партнёрскі альянс “5+” сёння цесна супрацоўнічае з рэгіёнамі Ніжагародскай вобласці ў эканамічнай, аграрнай, адукацыйнай і культурнай сферах. За перыяд дзейнасці ПАР “5+” адбыліся чатыры з'езды малых гарадоў Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь і Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Вядзецца падрыхтоўка да наступнага з’езду ў Ніжагародскай вобласці.

У якасці старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Семяняка В.М. прымаў удзел у падрыхтоўцы і ўнясенні на разгляд сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь наступных законапраектаў:

1. Пастанова Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб дачы папярэдняй згоды Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь на назначэнне А.Г.Турчына Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь». 10 сакавіка 2025 года на другой сесіі Палаты прадстаўнікоў у адпаведнасці з пунктам 4 часткі першай артыкула 97 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дадзена згода Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь на назначэнне Турчына Аляксандра Генрыхавіча Прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь.

2. Пастанова Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь «Аб Праграме дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2025 – 2029 гады». 

Адным з механізмаў рэалізацыі мэт і задач, пастаўленых Праграмай, з'яўляецца распрацоўка адпаведных праектаў законаў: аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, накіраванага на ўдасканаленне адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне антыманапольнага заканадаўства; аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і;  унясенне змен у законы:

«Аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва»;

«Аб урэгуляванні неплацежа здольнасці»;

«Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыёактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» і інш.

7 мая 2025 года на другой сесіі Палата прадстаўнікоў адобрыла прадстаўленую Праграму дзейнасці Урада Рэспублікі Беларусь на 2025 – 2029 гады.

3. Праект Закона Рэспублікі 

Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб роўных правах грамадзян ад 25 снежня 1998 года». Прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 16 верасня 2025 года. > Diana Bebeh: Акрамя таго, прыведзены у адпаведнасць палажэнні Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб роўных правах грамадзян ад 25 снежня 1998 года з нарматыўнай прававой базай Саюзнай дзяржавы і заканадаўствам аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

Таксама Пастаяннай камісіяй па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце падрыхтаваны і ўнесены змяненні ў палажэнні аб Ганаровай грамаце Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, аб Ганаровай грамаце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, аб аб'яўленні Падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. 

У 2025 годзе Пастаяннай камісіяй было праведзена 2 выязныя пасяджэнні:

Першае адбылося 24 красавіка 2025 года, падчас якога члены Пастаяннай камісіі вывучалі практыку прымянення Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання» на прыкладзе горада Мінска.

Дэпутаты азнаёміліся з работай акруговых саветаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання на прыкладзе Ленінскага і Заводскога раёнаў сталіцы.

Другое выязное пасяджэнне прайшло 28 кастрычніка 2025 года ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці, падчас якога дэпутаты вывучалі практыку прымянення Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь». 

Асобная ўвага надаецца ўзаемадзеянню парламентарыяў у рамках міжнародных парламенцкіх арганізацый.

Пад кіраўніцтвам Семянякі В.М. адбыліся пасяджэнні Пастаяннай камісіі МПА СНД па вывучэнні вопыту дзяржаўнага будаўніцтва і мясцовага самакіравання. 29 мая 2025 года ў Таўрычным палацы адбылося пасяджэнне, на якім парламентарыі абмеркавалі ход працы над праектам мадэльнага закона «Аб крэатыўных (творчых) індустрыях». У Санкт-Пецярбурзе адбыўся семінар «Рэалізацыя праектаў “Разумны горад”. Асноўныя напрамкі ўкаранення тэхналогій. Лепшыя практыкі ў краінах Садружнасці». У лістападзе 2025 года ў Душанбэ адбылося 59-е пленарнае пасяджэнне МПА СНД, у якім парламентарый прыняў актыўны ўдзел.

Работа дэпутата была асветлена сродкамі масавай інфармацыі ў звыш за 120 артыкулах, выступах на тэлебачанні і каментарыях, сярод якіх: «В.М.Семеняко о развитии американо-китайских взаимоотношений», «В.М.Семеняко поделился впечатлениями от интервью Главы государства корреспонденту "Таймс"», «В.М.Семеняко о том, чего ждать от IV Евразийского экономического форума», «Валентин Семеняко – о политической трансформации Евросоюза» (Первый информационный); «Электоральный суверенитет – белорусский опыт» (Беларускае радыё, праграма «Актуальный микрофон»); «Семеняко: сотрудничество Гродненской и Калининградской областей направлено на содружество людей», «Безопасность и развитие экономических связей. О чем говорили в кулуарах мероприятий МПА СНГ в Душанбе», «По итогам IV съезда малых городов Гродненской и Нижегородской областей подписан ряд соглашений» (БЕЛТА); «Круглый стол в «СБ»: как в Беларуси сформировали истинный механизм всенародного управления. Белорусский феномен народовластия», «От культурных проектов к экономическим. Как Гродненская и Калининградская области планируют укреплять связи», «Семеняко: вопросы межрегионального сотрудничества в СНГ требуют постоянного пристального внимания» (СБ. Беларусь сегодня); «Як працуе Закон «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні» і якія змяненні ў ім плануюцца», «Дэлегат Валянцін Семяняка – пра Пасланне Прэзідэнта: Бачым актывізацыю цікавасці грамадзян да палітычных працэсаў» (ЗВЯЗДА); «Вчера состоялся обстоятельный, конкретный, продуманный разговор Президента с нацией», «Председатель Совета Альянса «ПАР5+» Валентин Семеняко рассказал о целях и задачах Съезда малых городов» (ГРО- > Diana Bebeh: ДЗЕНСКАЯ ПРАЎДА); «С рабочим визитом Зельвенщину посетил парламентарий Валентин Семеняко», «Всему этому я бы не придавал никакого значения». Депутат Валентин Семеняко – о заявлении Зеленского про Беларусь», (ПРАЦА); «Депутат встретился с представителями бизнес-сообщества Слонимщины», «На Слонимщине почтили память жертв Холокоста», «Валентин Семеняко встретился с активом Слонимской районной организации БСЖ», «Диалоговая площадка «Единство армии и народа – основа независимого государства» (СЛОНІМСКІ ВЕСНІК); і інш. У раённых газетах акругі дзейнічае пастаянная рубрыка «Будни парламентария».

Справаздачы парламентарыя, інфармацыя аб дзейнасці і мерапрыемствах, у якіх ён прымае ўдзел, размешчаны на сайце дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Семянякі В.М. (http://semenyako.house.gov.by/ru), на тэлеграм-канале «Округ Слонимский» (https://t.me/semenyakovm), афіцыйным сайце (https://house.gov.by/ru/) і тэлеграм-канале (https://t.me/housegovby) Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і ў сацыяльных сетках. 
Далейшая работа будзе таксама накіравана на выкананне перадвыбарных абавязацельстваў дэпутата і сацыяльна-эканамічнае развіццё Слонімскай выбарчай акругі № 58 і Рэспублікі Беларусь у цэлым.

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!