Віншаванне Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём бібліятэк
Віншаванне Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў з Днём бібліятэк
Паважаныя работнікі і ветэраны бібліятэчнай сістэмы Зэльвеншчыны!
Ад шчырага сэрца віншуем вас з прафесійным святам – Днём бібліятэк.

Бібліятэка – гэта сапраўдная скарбніца ведаў і адкрыццяў, неад'емная частка развіцця грамадства. Гэта цэлы свет гісторыі, культуры, мудрасці пакаленняў.
У сучасных бібліятэках створана цёплая атмасфера для зносін дарослых і дзяцей, асаблівае асяроддзе для творчага самавыяўлення чытачоў. У бібліятэках нашага раёна працуюць прафесіяналы, творчасць і ініцыятыва якіх, пастаянны пошук новых форм і метадаў работы садзейнічаюць захаванню гуманітарнай спадчыны чалавецтва, далучэнню зэльвенцаў да дасягненняў сусветнай і айчыннай культуры, выхаванню патрыятызму падрастаючага пакалення.
Жадаем вам захапляльных і ўдзячных чытачоў. Няхай ваша праца захавальнікаў чалавечай мудрасці заўсёды карыстаецца заслужанай павагай і знаходзіць годны водгук у людскіх сэрцах. Моцнага здароўя, міру і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















