Версия для слабовидящих

З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Віншаванне ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі

3 июля 2025
Просмотры: 12772

З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Віншаванне ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі

Паважаныя зэльвенцы! Шаноўныя ветэраны! Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! 

3 ліпеня 1944 года – асаблівая дата, дзень вызвалення сталіцы нашай Радзімы ад вераломных акупантаў, і менавіта яе наш народ абраў для святкавання Дня Незалежнасці. Гэты дзень у нашай свядомасці стаў неад’емнай часткай беларускай дзяржаўнасці, якую будуе і ўзмацняе  беларускі народ. 
Дзень Незалежнасці – адзін з тых святочных дзён, калі мы разам з мільёнамі суайчыннікаў асабліва адчуваем сваю знітаванасць з лёсам Бацькаўшчыны, якая заўсёды была прыкладам добрасуседства і гасціннасці, краінай мірнага суіснавання розных канфесій і нацыянальнасцей, грамадзянамі якой мы з’яўляемся і якой мы шчыра ганарымся. 
Ад усяго сэрца жадаю нашай краіне заўсёды заставацца моцнай і квітнеючай. А кожнай хаце, кожнай сям'і – шчасця, здароўя, дабрабыту і дастатку! 
Са святам, дарагія землякі!

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 
Валянцін Семяняка

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!