З Калядамі! Віншаванне ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў
З Калядамі! Віншаванне ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў
ШАНОЎНЫЯ ВЕРНІКІ, ДАРАГІЯ СЯБРЫ! Прыміце віншаванні ўсе, хто святкуе 25 снежня светлае Раство Хрыстова!

Для мільёнаў людзей гэта свята стала сімвалам далучэння да вялікіх каштоўнасцей хрысціянскага жыцця і духоўнасці. У складаным сучасным свеце не гаснуць узнёсласць і веліч хвалюючай урачыстасці, якая нясе ўпэўненасць у перамозе ідэалаў гуманізму і справядлівасці.
Нараджэнне Хрыста ўсяляе ў нашы сэрцы надзею і ўсеабдымную любоў, напаўняе жыццё шчырай радасцю і добрымі спадзяваннямі. Нездарма чароўныя, самыя прыгожыя калядныя дні - гэта блаславёны час выканання жаданняў, дабрачыннасці і міласэрнасці, асаблівай увагі да тых, каму неабходны нашы спагада і дапамога. Гэта час, калі мы замацоўваем наша адзінства малітвай і стваральнай энергіяй.
Светлае каляднае свята аб’ядноўвае сем’і, дорыць усім цудоўны настрой, у кожны дом прыносіць мір і згоду, імкненне цаніць і паважаць адзін аднаго. Няхай Раство Хрыстова стане для нас сімвалам дабра, духоўнай радасці і надзеі, а шматгадовыя традыцыі і сучасныя магчымасці паспрыяюць нашаму ўпэўненаму руху наперад.
Шчыра жадаем міру, добрага здароўя і душэўнай раўнавагі, згоды і ўтульнасці ў кожным доме. Шчаслівых вам Калядаў!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















