Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі
Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі
Шаноўныя зэльвенцы, дарагія ветэраны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!
Для многіх пакаленняў беларусаў адданае служэнне Радзіме, патрыятызм, грамадзянскасць, вернасць традыцыям з’яўляюцца галоўнымі каштоўнасцямі, якія аб’ядноўваюць нас і цяпер. Сёння, як ніколі, ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз нашай краіне патрэбна надзейная апора ў асобе сваіх абаронцаў.
Мы шчыра ўдзячны вайскоўцам за іх складаную службу і ганарымся тым, што Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь дэманструюць высокі ўзровень ваеннай падрыхтоўкі падчас шматлікіх вучэнняў і выпрабаванняў боегатоўнасці арміі, з годнасцю нясуць баявую варту, выступаючы надзейным гарантам абароны міру, стабільнасці і бяспекі.
У гэты святочны дзень ад усяго сэрца жадаю моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і выключна мірных перамог у імя незалежнай і квітнеючай Беларусі!
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















