Версия для слабовидящих

Газет шмат, а «раёнка» адна. На Зэльвеншчыне праходзяць традыцыйныя Дні падпісчыка

15 декабря 2025
Просмотры: 620

Газет шмат, а «раёнка» адна. На Зэльвеншчыне праходзяць традыцыйныя Дні падпісчыка

У самым разгары падпісная кампанія на першае паўгоддзе 2026 года. Зэльвенцы актыўна падпісваюцца на сваю раённую газету. З мэтай яе папулярызацыі карэспандэнт газеты "Праца" наведала працоўны калектыў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1. 

Работнікі ўстановы адукацыі добра знаёмыя з газетай і з'яўляюцца яе пастаяннымі падпісчыкамі. 

Карэспандэнт падзялілася інфармацыяй аб працэсе стварэння газеты ў сучаснасці, аб тым, што пры папулярнасці інтэрнэту традыцыйныя СМІ захоўваюць сваю жыццяздольнасць і значэнне ў грамадстве.

Якія рубрыкі вас цікавяць, ці сустракаеце на старонках  "Працы" знаёмых землякоў, вашы прапановы па паляпшэнні раённага выдання? Гэтыя і іншыя пытанні мы задалі сваім чытачам. 

На памяць аб такой цёплай сустрэчы падпісчыкаў чакалі канцылярскія сувеніры. 

Служба інфармацыі газеты "Праца"

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!