Зэльвенцы дэгуставалі дранікі ў рамках раённага семінара
Зэльвенцы дэгуставалі дранікі ў рамках раённага семінара
Так апетытна, што немагчыма адарвацца! Семінар “Дранікі – гэта смачна!” прайшоў у Зэльве.

Прывітала прысутных загадчык сектара культуры райвыканкама Галіна Раманчук.
Смакі з бульбы прэзентавалі ўмеліцы кулінарных страў з усяго раёна. Так, Лілія Лазоўская прыгатавала для ўдзельнікаў мерапрыемства дранікі “Кубінскія, святочныя”, Таццяна Юрко – дранікі з бабамі, Надзея Сцепанчук – дранікі з капустай, Святлана Карнейчык – “Дранікі па-дзярэчынску”.
Пакаштаваць стравы маглі ўсе падчас дэгустацыі. Гэта было неверагодна смачна!
У завяршэнне майстры Аляксандр Ішчанка і Аляксандр Галянда падрыхтавалі для прысутных майстар-класы па вырабу посуду на ганчарным крузе і пляценні кошыкаў з лазы.
Падрабязней чытайце ў друкаванай версіі газеты "Праца".
Дзіяна БЕБЕХ
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















