Дзень падпісчыка прайшоў у калектыве цэнтральнай раённай бальніцы
Дзень падпісчыка прайшоў у калектыве цэнтральнай раённай бальніцы
Сёння разам з паштальёнам супрацоўнікі рэдакцыі газеты “Праца” пабывалі ў калектыве Зэльвенскай ЦРБ на Дні падпісчыка.

Найбольш актуальнай была падпіска на раёнку на апошні квартал 2025 года.


У цэлым падобныя сустрэчы для работнікаў арганізацый або прадпрыемстваў – гэта добрая магчымасць на месцы, не адрываючыся надоўга ад рабочых спраў, выпісаць наша перыядычнае выданне, а для нас - пачуць меркаванне сваіх актыўных і патэнцыяльных чытачоў, даведацца, якія матэрыялы людзі хочуць бачыць на старонках нашай газеты.

Падпісвайцеся на «Працу», каб быць першымі ў курсе ўсіх падзей, што адбываюцца на Зэльвеншчыне, у вобласці і рэспубліцы.
Падпіска на IV квартал працягваецца. Заставайцеся разам з намі!
Служба інфармацыі газеты "Праца"
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















