Версия для слабовидящих

За добрым настроем – у гасцінную Зэльву, ці Чым запомніцца “Ганненскі кірмаш-2025”

23 августа 2025
Просмотры: 10823

За добрым настроем – у гасцінную Зэльву, ці Чым запомніцца “Ганненскі кірмаш-2025”

Сёння ў цэнтры Зэльвы, як заўсёды ў такія дні, разгарнуўся кірмаш рамёстваў. Майстар-класамі ўжо нікога не здзівіш, але разнастайнасці ў народнай і сучаснай творчасці прыбавілася, ды і геаграфія ўдзельнікаў пашырылася.

Прайшоў і конкурс на лепшага гандляра-аматара. Печыва разыходзілася вельмі хутка, на ляту.

У гэтым годзе на конкурс-пленэр "Саламяны цуд" сабраліся 12 майстроў з усяго гродзенскага рэгіёну, якія прадстаўляюць розныя ўстановы культуры. Удзельніцы працавалі над саламянай лялькай. Кожная ўмеліца ўкладвала душу ва ўласнае тварэнне, але ў выніку многае вырашыць натхненне. Упершыню сёлета ў конкурсе дадаліся яшчэ дзве намінацыі: "Лепшая хатняя калекцыя", "Лепшы хатні сувенір". Безумоўна, гэта конь як сімвал Ганненскага кірмашу.

Каштоўныя атрыбуты, якія пабылі на кірмашы ў розныя гады і ўсё, што з імі звязана, прадметы паўсядзеннага ужытку і, вядома, коні ў разнастайным выкананні. Для тых, хто трапіў ці не на выставачную пляцоўку, гаворка ідзе пра музей пад адкрытым небам "Кірсашовы вернісаж". Дзейнічала і выстава павозак і брычак.

А сёлетняя гандлёвая пляцоўка запомніцца яшчэ і рэканструяванымі гандлёвымі радамі 18 стагоддзя. Іх аўтары – творчыя прадстаўнікі калектываў Зэльвы, якія прадумалі і напаўненне сваёй крамы, і і пэўныя забавы, конкурсы. Ці не гатовыя канкурэнты прадстаўнікам сучаснага гандлю?!

Увесь дзень у раёне плошчы працавалі  гандлёвыя рады, фудкорты. Ежа, напоі, гучала жывая
музыка, забаўкі падрыхтавалі як для дарослых, так і для дзяцей. Аб шматлікіх латарэях, дарэчы, традыцыйных, і гаварыць няма чаго.

Адным словам, жыхары і госці Зэльвеншчыны кірмаш сустракалі, дабра сабе і людзям дадавалі. Як і належыць гасцінным гаспадарам – з яўным зачынам на наступны год!

Любоў ШЭЙКА

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!