Версия для слабовидящих

З Вялікаднем! Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянціна Семянякі

20 апреля 2025
Просмотры: 14353

З Вялікаднем! Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянціна Семянякі

Шаноўныя вернікі! Сардэчна віншую вас са светлым святам Вялікадня!

Цуд уваскрасення Хрыстова – галоўны сімвал адраджэння, вернасці маральнаму абавязку і надзеі. Ён абуджае ў нашых душах імкненне жыць сумленна і быць міласэрнымі, дапамагаючы тым, каму патрэбны клопат і суцяшэнне.
Вельмі сімвалічна, што менавіта сёлета галоўнае хрысціянскае свята вернікі ўсіх канфесій адзначаюць разам, таму што спрадвеку хрысціянства з’яўляецца апорай дзяржавы ва ўмацаванні адзінства і згоды ў нашым грамадстве і трывалым фундаментам духоўнасці народа, аказваючы значны ўплыў на фарміраванне каштоўнасцей і ідэалаў.
Шчыра жадаю, каб гэтыя велікодныя дні сагрэлі сэрца радасцю і цеплынёй, каб разам з водарам кулічоў нашы дамы напоўніліся паразуменнем, шчасцем і Божай літасцю!

З павагай – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 
Валянцін Семяняка

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!