Версия для слабовидящих

Мір паэтаў Сярэбранага веку. Прайшло чарговае пасяджэнне літаратурнага клуба “Малюся слову”

Просмотры: 216

Мір паэтаў Сярэбранага веку. Прайшло чарговае пасяджэнне літаратурнага клуба “Малюся слову”


Чарговае пасяджэнне літаратурнага клуба “Малюся слову” (дзённае аддзяленне ЦСАН) прысвячалася творчасці паэтаў Сярэбранага веку Мікалаю Гумілёву і Осіпу Мандэльштаму.

Мы, старэйшае пакаленне, у школе пра іх не чулі, бо рэабілітаваны паэты толькі ў гады Перабудовы. Тым з большай увагай слухалі ўсе аповед пра трагічны лёс гэтых таленавітых людзей.

Расказваючы пра Гумілёва і Мандельштама, ніяк не прамінеш увагай і лёс іх жонак – Ганны Ахматавай і Надзеі Мандэльштам. У Гумілёва і Ахматавай быў сын Леў Мікалаевіч, які стаў сусветна вядомым вучоным. У Мандэльштамаў дзяцей не было, і галоўным прадаўжальнікам справы мужа давялося стаць жонцы. Менавіта яе адданасці мужу, яе бліскучай памяці (яна запамінала ўсе яго творы, якія не маглі быць запісаны на паперу) зараз мы можам знаёміцца з творчасцю Осіпа Эмільевіча.

Паэты сябравалі паміж сабой. Мандэльштам быў вельмі ўдзячны крыху старэйшаму Гумілеву за паэтычную навуку, сачыў за яго публікацыямі, выхадам кніг.

Мікалай Сцяпанавіч Гумілёў за сваё кароткае жыццё паспеў зрабіць нямала. Акрамя паэзіі, ён цікавіўся геаграфіяй і гісторыяй, шмат падарожнічаў Асаблівай любоўю была Афрыка. Ён пабываў там тры разы, сабраў нямала фальклорных і рэчавых экспанатаў, перадаў іх на захоўванне ў Музей антрапалогіі і этнаграфіі. Цыкл вершаў пра Афрыку назваў “Шатёр”.

Меж берегом буйного Красного Моря
И суданским таинственным лесом видна,
Разметавшись среди четырех плоскогорий,
С отдыхающей львицею схожа страна… (“Абиссиния”)

Манделыштам больш ведаў Еўропу, бо вучыўся шмат у французскім і нямецкім універсітэтах. Яго творчасць досыць складаная для разумення масавым чытачом, таму Таццяна Міхайлаўна Мананнікава, якая была нашым асноўным лектарам, асабліва старанна падбірала вершы паэта розных гадоў.

Гумілёў прымаў актыўны ўдзел у Першай сусветнай вайне, паказваў салдатам прыклад храбрасці, стаў двойчы Георгіеўскім кавалерам.

Знал он муки голода и жажды,
Сон тревожный, бесконечный путь.
Но святой Георгий тронул дважды
Пулею нетронутую грудь. (“Память”)

Час, у якім жылі паэты, быў суровым і складаным, утрымацца на водшыбе не атрымлівалася. Гумілёва абвінавацілі ў змове супраць Савецкай улады, прыгаварылі да растрэлу. Ён прадбачыў сваю гібель.

И умру я не в постели
При нотариусе и враче,
А в какой-нибудь дикой щели,
Утонувшей в густом плюще.

Вёў ён сябе перад расстрэлам мужна, падтрымліваў сяброў па няшчасці, чытаў Гамера. Мандэльштам адгукнуўся на гібель сябра такімі радкамі:

Умывался ночью во дворе,
Твердь сияла грубыми звездами.
Звёздный луч – как соль на топоре,
Стынет бочка с полными краями.
На замок закрыты ворота,
И земля по совести сурова.
Чище правда свежего холста
Вряд ли где отыщется основа...  
(“Умывался ночью”)

Мандэльштам быў вельмі неасцярожны ў выбары слухачоў, “непадабаючых часу” твораў, таму даносаў на яго хапала. Першы раз быў арыштаваны ў 1933 годзе, другі і апошні – у 1937-м. Пераносіць увесь цяжар выпрабаванняў дапамагала жонка. Гэта ў 1933-1937 гадах, калі яшчэ было ёй дазволена. Жылі ў паселенні на Урале, Варонежы і Калініне. У 1937 годзе на Далёкі Усход Осіп Эмільевіч ехаў адзін. Верная спадарожніца доўга не ведала пра лёс мужа, яна проста паўтарала і паўтарала яго вершы, каб не забыць, данесці да людзей, калі гэта стане магчымым. Магчымым гэта стала, як мы ўжо гаварылі, толькі ў канцы 80-х гадоў, і яна 40 гадоў (!) берагла створанае мужам у сваёй памяці…

Магіл Гумілёва і Мандэльштама няма. Ёсць памяць пра іх трагічнае жыццё і іх паэзію. Як і прадбачыў Мікалай Гумілёў:

Ещё не раз вы вспомните меня
И весь мой мир волнующий и странный,
Нелепый мир из песен и огня,
Но меж других единый необманный.

Для таго і збіраюцца аматары літаратуры, каб пазнаваць гэты таямнічы і чароўны свет, пакінуты нам неабыякавымі да ўсяго жывога на зямлі людзьмі. 

Яніна ШМАТКО

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке!