У аграгарадку Дзярэчын адкрылася выстава «Велікодныя традыцыі»
У аграгарадку Дзярэчын адкрылася выстава «Велікодныя традыцыі»
Зусім хутка хрысціяне ўсяго свету, а таксама жыхары нашага раёна, будуць сустракаць адно з самых светлых і чаканых святаў – Вялікдзень. У прадчуванні гэтай знамянальнай падзеі ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці, які знаходзіцца ў аграгарадку Дзярэчын, адкрылася выстава «Велікодныя традыцыі».
Экспазіцыя ўражвае разнастайнасцю тэхнік і шырынёй творчага погляду мясцовых майстроў. Тут прадстаўлены работы, выкананыя ў розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: ад традыцыйнай керамікі і пластыкі з гліны да вытанчаных вырабаў з саломкі. Асаблівае месца займаюць аўтарскія карціны і дэкаратыўныя пано, прысвечаныя тэматыцы Вялікадня, а таксама ўзоры майстэрскага аздаблення велікодных яек.
Кожны экспанат – гэта вынік дбайнай працы і любові да роднай культуры. Выстава дае магчымасць далучыцца да вытокаў народных традыцый і адчуць атмасферу свята, якое набліжаецца.
Запрашаем усіх жадаючых наведаць экспазіцыю ў Дзярэчыне і ацаніць талент зэльвенскіх умельцаў.
Наталля ПАЦАЛУЙКА
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX. Подписывайтесь по ссылке!





















