Са святам Божага Нараджэння! Віншаванне святароў Зэльвенскага раёна
Са святам Божага Нараджэння! Віншаванне святароў Зэльвенскага раёна
Дарагія зэльвенцы! Шаноўныя браты і сёстры!
Вечарам, 24 снежня, мы збіраліся ў святыні, каб у святую і ціхую ноч разам перажываць Урачыстасць Нараджэння Божага Сына, прыняць ад Нябеснага Айца новую ласку, новую радасць. Дзелячыся з усімі аплаткам, годна прынялі добрую вестку. Пасля імшы, разам з роднымі і блізкімі за святочным сталом, у атмасферы душэўнага цяпла і шчырасці, запальваючы свечку, паверылі, што Пан Бог з намі.

Раство Хрыстова заўсёды будзе адным з самых любімых святаў. Божае Нараджэнне яшчэ больш умацоўвае нашу веру, напаўняе жыццё духоўным сэнсам, Віфлеемская зорка асвятляе нам шлях дабра і надзеі. Няхай Нованароджанае Немаўлятка дасць сілы і натхнення, аб’яднае высакароднымі мэтамі, падорыць нязгаснае святло любові.
Жадаем, каб урачыстасць напоўніла сэрцы ласкай і міласэрнасцю, здзейсніла запаветныя мары. У новым 2026 годзе няхай Пан Бог адорыць дабрабытам мудрае старэйшае пакаленне, шчасцем і поспехам – маладых людзей, добрымі пачынаннямі – дзяцей. Здароўя усім, гармоніі сем’ям, міру нашай краіне.
Яцэк Маркель, ксёндз-пробашч
касцёла Святой Тройцы
Святары Зэльвенскага раёна
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















