Версия для слабовидящих

Работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў Дзень бібліятэк правялі акцыю “Чытайце з асалодаю!”

15 сентября 2025
Просмотры: 9238

Работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў Дзень бібліятэк правялі акцыю “Чытайце з асалодаю!”

Акцыя “Чытайце з асалодаю!” прайшла ў Зэльве з нагоды Дня бібліятэк.

Няглядзячы на дрэннае надвор’е, аматары чытання падыходзілі і цікавіліся экспазіцыяй бібліятэкі, якую арганізавалі ў скверы пасёлка, віншавалі са святам.

Бібліятэкары ў сваю чаргу ўсіх падыходзячых знаёмілі з яскравымі момантамі бібліятэчных мерапрыемстваў бягучага года і новай літаратурай.

З нагоды свята ўсе прысутныя атрымоўвалі салодкі пачастунак.

Служба інфармацыі газеты "Праца"

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!