Літаратура ў асобах. Паэтаў-юбіляраў 2025 года ўзгадалі наведвальнікі ЦСАН Зэльвенскага раёна
Літаратура ў асобах. Паэтаў-юбіляраў 2025 года ўзгадалі наведвальнікі ЦСАН Зэльвенскага раёна
Чарговая творчая сустрэча адбылася ў літаратурнай гасцёўні “Малюся Слову”, якая дзейнічае пры аддзяленні забеспячэння дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту ЦСАН Зэльвенскага раёна. На гэты раз размова ішла пра знакамітых беларускіх паэтаў Віктара Шніпа і Анатоля Зэкава, якія сёлета адзначаюць юбілейныя дні нараджэння і ў розныя гады былі гасцямі свята “Зэльвенскія Сакавіны”.

Аматары літаратуры гаварылі аб біяграфіі творцаў, іх першых спробах пяра, першых творах. Ішла размова і пра творчы шлях пісьменнікаў. Рэкламаваліся зборнікі, а таксама часопісы, у якіх надрукаваны творы. Члены клуба чыталі вершы, што больш за астатнія прыйшліся ім даспадобы. Гучала розная тэматыка – лірычная, патрыятычная, духоўная, філасофская.

З пачутай інфармацыі і твораў удзельнікі мерапрыемства занатавалі для сябе некалькі вельмі трапных, патрэбных у жыцці думак. Адна з іх – “Пакуль жывеш, адчувай сябе як дрэва, якое мае карані”.

Больш падрабязна чытайце ў бліжэйшым нумары газеты "Праца"
Служба информации газеты "Праца"
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















