У аграгарадку Цяглевічы Зэльвенскага раёна адбылося брэндавае мерапрыемства «Цяглевіцкі падворак»
30 июня 2025
Просмотры: 306
У аграгарадку Цяглевічы Зэльвенскага раёна адбылося брэндавае мерапрыемства «Цяглевіцкі падворак»
Праграма свята была насычанай. Пачалося свята з святочнага шэсця і агляда на лепшы двор.

Прадоўжылася - прэзентацыяй-конкурсам "Цяглевіцкі падворак", дзе кожны ўдзельнік пазнаёміў ўсіх прысутных са сваёй сям'ёй і падворкам. Прэзентацыі суправаджаліся песнямі, заданнямі.






Вясёлы настрой цераз прыгожыя і вясёлыя песні дарылі ўсім прысутным удзельнікі народнай эстраднай студыі "Рэтра" і творчыя калектывы Зэльвенскага раёна.

Не засталіся без увагі і маленькія гледачы, для іх была арганізавана гульнёвая праграма.

Свята завяршылася ўрачыстым узнагароджваннем удзельнікаў конкурсу.

Служба информации газеты "Праца"
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















