Урачыстасць Божага Цела святкуюць каталікі Зэльвеншчыны
Урачыстасць Божага Цела святкуюць католікі Зэльвеншчыны
Зэльвенцы падчас Эўхарыстычнай працэсіі па вуліцах райцэнтра ўшанавалі Божае Цела. Прыгожыя спевы касцельнага хору і вернікаў, малітва да Сэрца Пана Езуса ў святочны дзень разносілася па Зэльве. Фэстам парафіяне касцёла Святой Тройцы амаль штогод прызнаюцца ў веры і такім чынам ушаноўваюць Найсвяцейшае Цела і Кроў Хрыста.
Святую імшу ўзначаліў ксёндз Яцэк Маркель. Па існуючай у мястэчку традыцыі ўсе вернікі з ранку сабраліся каля фігуркі Пана Езуса. Разам з пробашчам маліліся падлеткі, якія зусім нядаўна прыступілі да Першай Камуніі, містранты і лекторкі, сем’і вернікаў, якія прыйшлі ў некалькіх пакаленнях – ад бабуль і дзядуль да праўнукаў.
Для таго, каб ушанаваць устаноўлены Хрыстом Найсвяцейшы Сакрамант ва ўрачыстай цэрэбрацыі, працэсія з невялікімі прыпынкамі рухалася вуліцай Пушкіна далей да абраза Сэрца Маці Божай. Мілагучны звон званочкаў, песен, малітоўных слоў сведчыў: каталікі праслаўляюць Божае Цела. Чытаючы каля алтара-стацыі ўрывак з Евангелля, святар кленчыў, а за ім і ўсе прысутныя. Затым веруючыя людзі з малітвай ішлі за крыжам, за Найсвяцейшым Сакрамэнтам да абраза Сэрца Пана Езуса.
Услухваючыся ў святыя словы, кожны меў магчымасць разважаць над наступнай таямніцай веры. Ксёндз Яцэк не раз адзначаў, што чалавек, які прымае Цела Хрыста, аддае сваё жыццё ў рукі Пана. Той, хто прыступае да Камуніі з адкрытым сэрцам, наталяе душу Божай моцай. Нядзельная імша, якая пасля працэсіі адбывалася ў касцёле, мела той жа сэнс.
Парафіяне прымалі Найсвяцейшы Сакрамант, дзякуючы Богу за Яго прысутнасць у жыцці, дапамогу ў штодзённых справах, перапрашаючы за грахі, а таксама ў думках прасілі аб далейшай апецы, дапамозе на жыццёвым шляху.
Напрыканцы імшы пробашч Яцэк Маркель выказаў падзяку ўсім, хто прыняў удзел у працэсіі, тым, хто працаваў над упрыгожваннем стацый-абразоў. Святар адзначыў: абразы Сэрца Маці Божай і Сэрца Пана Езуса захоўваюцца ў святыні працяглы час і маюць як векавую гісторыю, так і моцную сілу. Пробашч пажадаў, каб наша Зэльва, парафіяне заставаліся адданыя веры і знаходзілі месца ў сваіх дамах і сэрцах для Пана Бога.
У Дзень памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны зэльвенскія прыхаджане ўзнесці малітву за Беларусь, а таксама, стоячы перад абразамі, памаліліся за спакой загінуўшых землякоў, якія паклалі сваё жыццё на палях бітваў за мір і свабоду будучых пакаленняў.
Людміла ПОПКА
ФОТА Дзіяны БЕБЕХ
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















