Версия для слабовидящих

У Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшла гутарка-прэзентацыя «Гэта мова твая і мая…родная, беларуская»

Просмотры: 14553

У Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшла гутарка-прэзентацыя «Гэта мова твая і мая…родная, беларуская»

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы. У Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшла гутарка-прэзентацыя “Гэта мова твая і мая…родная, беларуская”. 

На свята ў бібліятэку завіталі ўдзельнікі літаратурна-музычнай гасцёўні “Ліра” і вучні 10 класа гімназіі №1. Падчас сустрэчы бібліятэкары пазнаёмілі гасцей з гісторыяй свята. Да іх увагі была прадстаўлена электронная прэзентацыя і відэаматэрыялы. Госці прынялі ўдзел у невялічкай віктарыне на веданне беларускай мовы, паслухалі вершы і песні на роднай мове, таксама паўдзельнічалі ў акцыі «Мае любімыя беларускія словы», падчас якой чытачы на кветцы «беларускі васілёк», пісалі свае любімыя словы і размяшчалі іх на беларускі ручнік. Неўзабаве беларускія васількі расквітнелі вельмі хутка і атрымалася сапраўднае васільковае поле.

Служба информации газеты "Праца"

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!