Версия для слабовидящих

Віншаванне ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі

Просмотры: 58

Віншаванне ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі

 

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікі тылу!
Паважаныя землякі!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём Вялікай Перамогі!

Для ўсіх нас гэты дзень напоўнены гонарам і павагай. Свята Перамогі – гэта сімвал подзвігу савецкага народа, урачыстасці дабра і справядлівасці. 

У гэтыя майскія дні мы ўспамінаем усіх, хто загінуў, змагаючыся за Радзіму, і дзякуем тым, хто, прайшоўшы страшныя выпрабаванні, па-ранейшаму побач з намі.

На жаль, праз дзесяцігоддзі фашызм зноў пагражае мірнаму жыццю, за якое доўгіх 4 гады ваявалі нашы дзяды і прадзеды. Свет зноў апускаецца ў бездані вайны, і гэта адбываецца зусім побач з намі.

Менавіта таму свята Вялікай Перамогі такое дарагое для нас. Мы разумеем, што няма нічога важнейшага за незалежнасць Радзімы! Гэта праўда перадавалася і будзе перадавацца з пакалення ў пакаленне. Мы зробім усё, каб быць вартымі нашых продкаў і захаваць мірнае неба Беларусі.

Шчыра жадаю ўсім нам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і працоўных поспехаў на карысць нашай Радзімы! 

Нізкі паклон вам, шаноўныя ветэраны!
 

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты 

прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка

Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX.  Подписывайтесь по ссылке!