Калі душа спявае і грае: як зэльвенскія артысты пацвердзілі ганаровае найменне
Калі душа спявае і грае: як зэльвенскія артысты пацвердзілі ганаровае найменне
У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшла яркая падзея – творчая справаздача калектываў, якія прэтэндавалі на пацверджанне ганаровага наймення "народны". Гэта быў не проста канцэрт, а сапраўдны іспыт на творчае развіцце і любоў гледача.
Адкрыў святочную праграму народны тэатр-студыя гульні «Пагуляначкі». Артысты узаемадзейнічалі разам з дзецьмі, і гэта адразу стварыла атмасферу радасці і непасрэднасці. Гледачы сталі не проста назіральнікамі, а актыўнымі ўдзельнікамі вясёлага дзейства, што выклікала мора пазітыву і шчырых усмешак.
Эстафету пераняў народны ансамбль песні «Звончыкі». Іх звонкія, чыстыя галасы нагадалі пра прыгажосць беларускай прыроды і багацце нашай мовы. Кожная песня суправаджалася бурнымі апладысментамі, а зала дружна падпявала знаёмым матывам.
Далей на сцэну выйшаў народны драматычны калектыў. Артысты прадставілі пастаноўку, якая ўразіла глыбінёй пранікнення ў вобразы і шчырасцю эмоцый. Акцёры-аматары паказалі сябе сапраўднымі прафесіяналамі, а іх гульня нікога не пакінула абыякавым.
Працягнула мерампрыемства народная эстрадная студыя «Рэтра». Артысты парадавалі гледачоў разнастайнасцю рэпертуару – у іх выкананні прагучалі творы розных жанраў і накірункаў. Кожная кампазіцыя адрознівалася душэўнасцю і высокім выканальніцкім майстэрствам, што не засталося без увагі ўдзячнай публікі.
Завяршальным акордам стала выступленне народнага ансамбля песні і музыкі «Весялуха». Іх запальныя народныя мелодыі і шчырыя спевы гучалі па-сапраўднаму святочна і жыццесцвярджальна. Гледачы цёпла віталі кожны нумар і праводзілі артыстаў працяглымі авацыямі.
Усе калектывы паспяхова здалі творчы экзамен. Члены журы і гледачы сышліся ў адзіным меркаванні: зэльвенская зямля багатая на таленты, а найменне "народны" ўсе калектывы носяць па праву.
Наталля ПАЦАЛУЙКА
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в наших Telegram-канале, MAX. Подписывайтесь по ссылке!





















