Якімі тэмпамі ідзе жніво на Зэльвеншчыне?
Якімі тэмпамі ідзе жніво на Зэльвеншчыне?
На Зэльвеншчыне ў поўным разгары жніво. Распачалі ўборку з азімага ячменю, пад які сёлета адведзена 2290 гектараў.

Дзякуючы бездакорнаму выкананню тэхналогій, гэтая культура паказвае высокую аддачу. З сабраных 800 гектараў хлебаробы намалацілі амаль 3 тысячы 700 тон зерня. Ураджайнасць складае 46,2 цэнтнера на круг, што значна вышэй мінулагодняй.
Самая высокая ўраджайнасць – 61,9 цэнтнера – у філіяле ”Князева”. 58,3 цэнтнера з гектара атрымліваюць ў сельгаскааператыве “Сынкавічы”, 43,9 – у дзяржпрадпрыемстве “Бародзічы”.
Адначасова са жнівом зэльвенскія аграрыі працягваюць другі ўкос траў. Надвор’е спрыяе добрым тэмпам правядзенню як уборачных работ, так і касавіцы.
Служба інфармацыіі газеты "Праца"
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















