Віншаванне з Днём народнага адзінства ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі
Віншаванне з Днём народнага адзінства ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Семянякі
Паважаныя жыхары Зэльвеншчыны!
Шчыра віншую вас з Днём народнага адзінства!

Гэтае свята, якое ўваходзіць у трыяду галоўных дзяржаўных святаў Беларусі, для Зэльвеншчыны мае асаблівае значэнне. Бо наш народ у тыя ўжо далёкія, але незабытыя гады выпрабаваў на сабе ўсе нягоды прымусовага жыцця: рабскую працу, немагчымасць свабодна размаўляць на роднай мове, разрыў роднасных і сяброўскіх сувязяў.
Васямнаццаць доўгіх гадоў нашы продкі не мелі права называць сябе беларусамі, а наша зямля страціла сваё імя і была толькі ўсходняй ускраінай чужой краіны.
Я віншую вас са святам уз'яднання нашага народа, жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні і адзінства са сваімі блізкімі і сваёй краінай!
Старшыня Пастаяннай камісіі
па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым
самакіраванні і рэгламенце Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь Валянцін Семяняка
Интересные и актуальные новости Зельвенского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!





















