Звучат голоса истории

Звучат голоса истории

Занальны этап VIII абласнога краязнаўчага конкурсу “Галасы гісторыі”, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прайшоў на базе 

СШ №3 г.п.Зэльва.

За права трапіць у заключны абласны тур змагаліся 6 каманд – Мастоўскага, Дзятлаўскага, Навагрудскага, Карэліцкага, Зэльвенскага і Слонімскага раёнаў. 

Наш раён прадстаўляла каманда Князеўскай гімназіі, якая стала лепшай па выніках некалькіх этапаў раённага ўзроўню. Падрыхтоўка да конкурсу патрабавала ад юных гісторыкаў месяца напружаных самастойных заняткаў, глыбокага вывучэння матэрыялу, які не ўключаны ў школьную праграму.  Свае веды яны прадэманстравалі ў двух выпрабаваннях – бліц-конкурсе і вандроўцы.

Падчас першага конкурсу камандам за адну хвіліну патрэбна было адказаць на максімальную колькасць пытанняў па тэме “Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны”. Другі конкурс – “Вандроўка” – праходзіў у форме імправізаванай экскурсіі. Атрымаўшы маршрут з трыма аб’ектамі, камандам за тры хвіліны неабходна было падрыхтаваць займальнае завочнае падарожжа ў мінулае з адлюстраваннем па-дзей Вялікай Айчыннай вайны, памяць аб якіх захоўваецца ў помніках Гродзеншчыны. Пры няпоўным адказе каманда сапернікаў мела магчымасць дапоўніць інфармацыю і атрымаць дадатковыя балы. 

Усе школьнікі паказалі добрае веданне гістарычных падзей і дат, вядомых асоб, помнікаў, звязаных з гісторыяй Гродзеншчыны і Беларусі, а таксама даказалі, што ўмеюць рабіць абагульненні, прыводзіць доказы, выбіраць найбольш цікавыя і значныя факты, выразна і лагічна выказваць свае думкі. Прытым толькі па-беларуску.

Па выніках двух конкурсаў наша каманда заняла 4 месца.  У абласны цэнтр на фінал конкурсу адправяцца прадстаўнікі Слонімскага і Мастоўскага раёнаў.

P.S.: Раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі выказвае падзяку вучням Князеўскай гімназіі за ўдзел у конкурсе “Галасы гісторыі”, а педагогам – за падрыхтоўку каманды.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.