Звучали музыкальные аккорды

Звучали музыкальные аккорды

У рамках Тыдня музыкі выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў прадэманстравалі свае майстэрства і талент перад равеснікамі  зэльвенскіх устаноў адукацыі.

У час канцэртнай праграмы вядучыя запрасілі прысутных у цікавае падарожжа па краіне Музыкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі замкі Скрыпічнага ключа, Музычных інструментаў, Мелодый. Маленькім слухачам – дзецям дашкольнага ўзросту і вучням пачатковых класаў – да-ступна расказалі пра спецыяльныя музычныя тэрміны і ноты. Потым загучала музыка…

Звучали музыкальные аккорды

Адкрылі канцэртную праграму самыя маленькія музыканты. З першых акордаў Данііл Іваноў, Мікалай Сячэйка, Мікалай Жабрун, Ганна Маўчун зачаравалі публіку. Яркім і гарманічным было выступленне Кацярыны Яноўскай, Дамінікі Нужковай і Валерыі Тыбулевіч. Ігру на гітары і домры прадэманстравалі Дзмітрый Клімчук і Кацярына Пац (дуэт), Валерыя Яскевіч, Дзіяна Галаўко і Алеся Кулак (трыа). Пранікнёна лілася музыка ў выкананні Ксеніі Слёзнік, Арсенія Мандрыка, Юліі Сурагі. Удала выступілі Герман Зуба, Ілья Мандрык, Аляксей Пашкоўскі і Данііл Змітрукевіч. Гучнымі апладысментамі гледачы адзначылі выступленні дзіцячага духавога аркестра і вучняў харэаграфічнага аддзялення. Знаёмыя мелодыі з мультыплікацыйных фільмаў прагучалі ў выкананні фальклорнага ансамбля “Медуніца”.

Да ліку тых, чыя музычная праграма заўсёды зарыентавана на акадэмічны ўзровень выступлення, можна смела аднесці Паўла Хвата, Наталлю Сямёнчык, Ілью Глушэню, Дзяніса Галаўко. Выдатнае майстэрства паказалі вучні настаўнікаў Вольгі Генюш, Наталлі Шостак, Таццяны Карозы, Уладзіміра Сарокіна, Наталлі Александровіч, Людмілы Латош. 

Звучали музыкальные аккорды

Дзецям былі прапанаваны загадкі і конкурсы на лепшага знаўцу нотнай граматы, назваў музычных інструментаў.  Слухаючы ўрыўкі з дзіцячых песень, публіка з задавальненнем падпявала.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.