Звездный поход через Зельву

Звездный поход через Зельву

Сёлета Зэльвеншчына ўпершыню стала кропкай прыпынку “Зорнага паходу” – штогадовага прафарыентацыйнага мерапрыемства, якое праводзяць па гарадах Беларусі выкладчыкі і студэнты дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. 

У актавай зале СШ №3 госці сустрэлі-ся з вучнямі выпускных класаў раёна. Хлопцы і дзяўчаты не толькі расказалі, як ім даецца спартыўная навука, але і паказалі майстар-класы з выкананнем разнастайных спартыўных трукаў. У свае 20 гадоў гэтыя маладыя людзі ўжо майстры спорту, члены нацыянальных зборных краіны.

Як запэўніў прысутных адзін з вы-кладчыкаў ВНУ Аляксандр Анісім, такога поспеху можа дабіцца кожны. Было б жаданне. А прафесійную падрыхтоўку ўніверсітэт абяцае. Каб не быць галаслоўным, Аляксандр Мікалаевіч прывёў цікавыя факты: у XXII Алімпійскіх зімовых гульнях у Сочы прымалі ўдзел 22 студэнты БДУФК, пераможца ў фрыстайле Антон Кушнір і яго трэнер Мікалай Казека – выпускнікі гэтай навучальнай установы, у Паралімпійскіх гульнях у сёлетняй сталіцы зімовай алімпіяды змагаюцца за медалі 6 студэнтаў універсітэта. Уражвае?

Пасля такіх довадаў будучым абітурыентам іншыя аргументы былі не патрэбныя. Кожнае новае выступленне фізкультурнікаў школьнікі сустракалі на біс. А ў канцы сустрэчы  засыпалі гасцей пытаннямі. Добра, што апошнія да нагрузак звыклыя і стойка вытрымалі націск.

Звездный поход через Зельву

Адпусціць сталічных спартсменаў проста так зэльвенцы не маглі. Гасцей за-прасілі ў гісторыка-краязнаўчы музей. 

Экскурсіі па пакоях вельмі спадабаліся студэнтам (доказ таму – змястоўны запіс у кнізе водгукаў). Яшчэ большую цікавасць мінчане праявілі да спартыўнай залы. Ледзь стрымаліся фізкультурнікі, каб не распачаць трэніроўку – па іх словах, у нас умовы не горшыя, чым у сталіцы. 

Завяршыўся паход наведваннем пом-ніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны воінам і партызанам. Памяць салдат ушанавалі хвілінай маўчання. 

І зноў на старт – спартсменаў ужо чакалі ў Ваўкавыску.

Звездный поход через ЗельвуЗвездный поход через Зельву

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.