“Золотой” голос зельвенской милиции

Жанчына ў нашым разуменні – далікатная, добрая, спагадная, уразлівая пачуццёвая істота. Сястра, маці, любімая. Сустрэўшы яе ў суровым міліцэйскім інтэр’еры, з якім у кожнага асацыюецца выразнасць выканання каманд, напружанасць і адказнасць нясення службы, у якой маюць месца і трывожныя выезды на тэрміновыя заданні, мімаволі задаешся пытаннем: як апынулася яны тут і якія шляхі-дарогі прывялі іх у гэтую прафесію. 

 

“Золотой” голос зельвенской милиции  


Жанчын, якія носяць пагоны, не так ужо і многа. Але нягледзячы на выбраную імі мужчынскую прафесію, гэтыя жанчыны нічым не адрозніваюцца ад іншых прадстаўніц “слабога” полу: яны такія ж мілыя, прыгожыя і абаяльныя.
У інспекцыі па справах непаўналетніх Зэльвенскага РАУС працуе старшы лейтэнант міліцыі Іна Лазко. Іна з тых людзей, з якімі лёгка і прыемна мець зносіны. У гэтай прыгожай дзяўчыне ўдала спалучаюцца прафесійныя і чалавечыя якасці, а таксама музычны талент, таму яна лічыцца “залатым голасам” зэльвенскай міліцыі. Летась дзяўчына стала пераможцай абласнога агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод калектываў органаў і падраздзяленняў унутраных спраў Гродзенскай вобласці. Яшчэ са школьных гадоў яна выступала ў мастацкай самадзейнасці, неаднаразова станавілася пераможцай і дыпламантам раённых і абласных конкурсаў, выступала на рэспубліканскіх.
На службу ў органы Іна прыйшла тры гады таму. Пасля заканчэння педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка тры гады выкладала нямецкую мову ў пасёлку Краснасельскім, але ўсё ж хацелася пераехаць у Зэльву, уладкавацца на працу настаўніцай у родных мясцінах. Аднак вакантных месцаў на той час у школах райцэнтра не было. У службе занятасці ёй прапанавалі звярнуцца ў раённы аддзел унутраных спраў райвыканкама, там быў неабходны інспектар па справах непаўналетніх. І Іна згадзілася. Паспяхова прайшла медыцынскую камісію, прафесійны адбор, вучобу ў навучальным цэнтры МУС у Мінску. Шасцімесячныя курсы аказаліся нялёгкімі: займаліся страявой і спецыяльнай падрыхтоўкай, вучыліся стральбе, неслі дзяжурствы. Час вучобы праляцеў вельмі хутка, і пачаліся нялёгкія міліцэйскія будні. Цяпер яна адказвае не за клас, а за многіх дзяцей раёна, якія па нейкіх прычынах збочылі з правільнай жыццёвай дарогі. На дапамогу маладому інспектару прыходзілі старэйшыя калегі: начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Таісія Генюш, старшы інспектар Валерый Сачок. Належную падтрымку і адчувала яна і ад кіраўніцтва аддзела. Шмат карысных парад даў маладой супрацоўніцы першы намеснік начальніка РАУС Віктар Баранаў. Дзякуючы падтрымцы вопытных калег Іна Лазко арганічна ўлілася у калектыў, хутка адаптавалася да працы. І, як і раней, працягвае быць актыўнай удзельніцай мастацкай самадзейнасці.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.