Зимние старты многоборцев

 Больш за 100 юных спартсменаў з устаноў адукацыі раёна прынялі ўдзел у другім этапе (раённым) абласных спаборніцтваў па зімовым мнагаборстве “Здароўе”–“Алімпійскія надзеі Беларусі”, якія праводзіліся ў спартыўных залах СШ №2 і адным з маляўнічых куткоў Зэльвы – паркавай зоне. Спартсмены 5–8 класаў спаборнічалі ў скачках з месца ў даўжыню, гімнас-тыцы, лыжных гонках, а для дзевяці-, дзесяці- і адзінаццаці-класнікаў дадаткова прадугледжвалася стральба з пнеўматычнай вінтоўкі. Вынікі падводзіліся ў трох узроставых катэгорыях: сярод вучняў 8–10, 11–15 і 16–17 гадоў і сярод сельскіх і гарадскіх устаноў адукацыі асобна. 

 

Зимние старты многоборцев

Зимние старты многоборцев

Зимние старты многоборцев

 

Як адзначыў галоўны суддзя спаборніцтваў, дырэктар Зэльвенскай ДЮСШ Генадзь Галаско, такія спаборніцтвы становяцца сапраўдным святам здароўя. Праводзяцца яны з мэтай прыцягнення юнага пакалення да заняткаў фізічнай культурай і спортам, павышэння фізічнага выхавання вучняў агульнаадукацыйных устаноў, вызначэння лепшых спартсменаў.
Кожнае паспяховае выступленне спартсменаў на этапах спаборніцтваў прыносіла ім пераможныя балы. Як заўсёды, лепшыя вынікі паказалі тыя ўдзельнікі, якія пастаянна сябруюць са спортам і вядуць здаровы лад жыцця. У выніку пераможцамі ў асабістым першынстве сярод вучняў 9–11 класаў сталі спартсмены Галынкаўскай СШ Андрэй Бурак і Кацярына Грыгорык, якія на чатырох этапах спаборніцтваў набралі, адпаведна, 128 і 103 балы.
На другую пераможную прыступку ўзышлі Арцём Павачка (Галынкаўская СШ) і Ірына Бусько (Цяглевіцкі дзіцячы сад- СШ), трэцюю–Раман Рамазевіч (гімназія №1) і Святлана Каўчун (Цяглевіцкі дзіцячы сад-СШ).
Сярод дзяўчынак 5–8 класаў выдатна выступіла Насця Мацюк, якая ў трох відах праграмы набрала 110 балаў. Гэта самы лепшы вынік сярод удзельніц спаборніцтваў розных узроставых груп. Сярод хлопчыкаў у дадзенай катэгорыі пераможцам стаў вучань Елкаўскай СШ Арцём Захажэўскі.
Добра выступілі на ўсіх этапах спаборніцтваў і занялі другія месцы Уладзімір Малец і Віялета Лабар (Галынкаўская СШ), трэцімі сталі Аляксандр Лукашэвіч (СШ №2) і Аляксандра Свістун (Князеўская гімназія).
У агульнакамандным заліку найбольш пераможных балаў набралі мнагаборцы Галынкаўскай СШ. Другое месца заняла каманда гімназіі №1, трэцяе– Князеўскай гімназіі.
–Атрыманымі вынікамі мы вельмі задаволены, – гаворыць настаўнік фізкультуры Галынкаўскай СШ Віктар Бурак. – Што ўтойваць: вельмі цяжка было выступаць. Мнагаборства–даволі складаны від спаборніцтваў, які ўключае розныя праграмы. Таму кожны ўдзельнік павінен мець добрую ўсебаковую фізічную падрыхтоўку. А для гэтага неабходна рэгулярна трэніравацца, што і рабілі нашы вучні.
Пасля раённых спаборніцтваў каманды з Галынкаўскай СШ і гімназіі №1 прынялі ўдзел у абласным зімовым мнагаборстве “Алімпійскія надзеі Беларусі”. 

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.