Вопросам безопасного проживания граждан, особенно в сельской местности, уделяется большое внимание членами смотровых комиссий

8505

На асобным кантролі знаходзяцца людзі састарэлага ўзросту, адзінокія і адзінока пражываючыя.
Вяскоўцы, у сваю чаргу, заўсёды прыслухоўваюцца да слушных заўваг і парад спецыялістаў. Напрыклад, жыхарка вёскі Дзергілі Зінаіда Уладзіміраўна Козел хоць і пражывае адна, але парадак у сваёй хаце падтрымлівае належны. Строга выконвае рэкамендацыі пажарнай бяспекі: рэгулярна чысціць дымаход, ніколі не пакідае без нагляду дом, калі паліцца ў печы, захоўвае парадак на гарышчы. Усё гэта не засталося незаўважаным: у аглядзе на сельскі дом узорнага супрацьпажарнага стану гаспадыня прызнана ў ліку лепшых (сярод іх і П.І.Жук з в.Мадзейкі, і М.І.Чабярака з в.Хамічы) і адзначана грашовай прэміяй. З добрай нагоды і завітала да Зінаіды Уладзіміраўны старшыня Тулаўскага сельвыканкама Таццяна Умарава. А таксама, каб у чарговы раз пацікавіцца справамі і здароўем немаладой ужо жанчыны.
Клаўдзія КРЭЧКА.
Фота Аляксандра Раманоўскага.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.