Жніво называе лідараў

1004 Жніво ў раёне ўпэўнена набліжаецца да завяршэння. У кожнай гаспадарцы вызначыліся свае лідары. Імі ганарацца, іх ставяць іншым у прыклад і адзначаюць за руплівую працу. Так, старшыня Гродзенскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Іван Алізаровіч уручыў падзячныя пісьмы і грашовыя прэміі першым у вобласці экіпажам-“тысячнікам” Пятру Падабеду і Томашу Каспярцу з філіяла “Князева”, а таксама Віктару Калошычу з СВК “Сынкавічы”. У дадатак камбайнеры атрымалі майкі і кепкі з эмблемай Беларускай федэрацыі прафсаюзаў. 1003 Ганаровай граматай абкама прафсаюза работнікаў АПК адзначаны экіпаж у складзе Рамана Грыза і Леаніда Карнача з філіяла “Князева”. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Прэдка ўзнагародзіў перадавікоў раённага спаборніцтва на жніве: звяно зернесушыльнага комплексу СВК “Сынкавічы” ў складзе старшых машыністаў Сяргея Маркоўскага і Барыслава Барынбаева, машыністаў Дзмітрыя Пузана і Юрыя Дзянішчыка, вадзіцеляў Анатолія Мачка з СВК “Міжэрычы”, Станіслава Капыловіча, Віктара Латушку і Мікалая Снітко з філіяла “Князева”. Віктар МАКОЎСКІ.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.