Жизнь не будет одинокой

Марозным вясновым ранкам да прыпынку ў вёсцы Елка пад’ехаў яшчэ “сонны” аўтобус. У вокны, з надзеяй убачыць каго-небудзь са знаёмых, углядаліся яго нешматлікія пасажыры. Дзверы адчыніліся, у аўтобус пачалі заходзіць людзі, зашчоўкалі кашалькі. Гаваркі вадзіцель ветліва звяртаўся да кожнага новага пасажыра:


–Што, замёрзлі? У мяне хутка сагрэецеся.
–Кабеткі, сядайце бліжэй да выхаду. Маладыя, не забывайцеся прапускаць старэйшых людзей.
Хутка ўсе расселіся, і аўтобус, падскокваючы на паваротах, павёз сваіх пасажыраў у Слонім. Яны прадоўжылі свае размовы, і аўтобус стаў нагадваць шумны вулей.
–Як дзеткі пажываюць?
–Як справы?
–Як здароўе?
–Па што ў Слонім едзеце?
–Як перазімавалі?
Апошняе пытанне цікавіла і майго спадарожніка, васьмідзесяцігадовага мужчыну з аддаленай вёскі суседняга з нашым раёна. Наша з ім знаёмства пачалося ў гэтым жа аўтобусе мінулай восенню. Ён жыў адзін, і, як усе такія людзі, быў рады кожнаму субяседніку. У першую нашу сустрэчу мужчына скардзіўся, што ў яго ўзросце весці хатнюю гаспадарку ўжо няпроста. Я параіла яму звярнуцца ў сельсавет з просьбай, каб за ім замацавалі сацыльнага работніка – такая практыка ёсць паўсюдна. Таму ў час новай сустрэчы мяне, вядома, цікавіла, ці была вырашана яго праблема. Прыкра было пачуць, што адзінокаму пажылому чалавеку ніхто не дапамог, і ўсю зіму яму прыйшлося разлічваць толькі на свае старэчыя сілы ды на Бога. І тут я нават крыху пазайздросціла сабе: у мяне, гарадской пенсіянеркі, якая да-глядае свайго хворага бацьку, падобных праблем было не менш, але дапамога прыйшла.
Аднойчы, калі я толькі пераехала да бацькі, ля нашага дома спыніўся аўтамабіль. З яго выйшаў малады мужчына прыемнага выгляду, ветліва прывітаўся, пацікавіўся, хто я.
–Прабачце, але вам патрэбна абкасіць прыдарожную канаву, – даведаўшыся, што я дачка гаспадара, сказаў мне мужчына.
Я патлумачыла госцю, што бацька мой хворы і зрабіць гэта сам не можа (я яшчэ дрэнна ведала людзей, да якіх можна звярнуцца па дапамогу).
–Што ж, паспрабуем вам дапамагчы. Надалей, калі ўзнікнуць праблемы, звяртайцеся.
Як аказалася, да нас заехаў старшыня Сынкавіцкага сельсавета Сяргей Духцік. Мне, прызнацца, слаба верылася ў абяцанне, што будзе аказана дапамога. І як жа я была здзіўлена, калі літаральна на наступны дзень на нашым падворку з’явіўся чалавек з касой на плячы.
–Гаспадынька, мяне прыслаў старшыня сельсавета. Паказвайце, што рабіць, – пачула я ад незнаёмца.
Сяргей Яўгеньевіч аказвае мясцоваму насельніцтву неабходную дапамогу ў вырашэнні многіх пытанняў і праблем. Напрыклад, па просьбе жыхароў хадайнічалі аб унясенні змяненняў у час адпраўлення вячэрняга рэйса аўтобуса Зэльва – Слонім, каб людзі паспявалі на дызель да Баранавіч. А такіх у нашай акрузе шмат, у тым ліку і мае дзеці. Над рашэннем гэтага пытання працавала ўся каманда сельсавета: Лідзія Пугачэнка, Вольга Макарэвіч, Вольга Грыб і, вядома ж, Сяргей Духцік. Гэтыя чулыя людзі і адказныя работнікі заўсёды прыходзяць на дапамогу ўсім, каму яна патрэбна. Дзякуй ім за такія сардэчныя адносіны да нас, жыхароў сельсавета.
Нядаўна майго таты не стала. Іду на могілкі, каб навесці парадак. Насустрач мне ўсё той жа аўтамабіль старшыні. Заўважаю, што рухаецца ён на малой хуткасці – гэта Сяргей Яўгеньевіч аглядае тэрыторыю сельсавета.
Прызнаюся шчыра, я прыняла рашэнне назаўсёды застацца жыць у вёсцы: хочацца, каб бацькава хата не гля-дзела сіратлівымі вокнамі на вуліцу, каб жыла, не памірала памяць пра яе гаспадароў. А куды звяртацца па дапамогу і падтрымку, я цяпер ведаю. Калі побач такія ўважлівыя і клапатлівыя людзі, маё старэчае жыццё не будзе адзінокім.

З павагай – Алена ДАНІЛАВА, цяпер ужо жыхарка в.Елка.  

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.