Жизнь длиною в век

На мінулым тыдні жыхарка вёскі Рудзевічы Дабраселецкага сельсавета Зінаіда Захарка адзначыла 100-гадовы юбілей. 

Жанчына стала сведкай цэлай эпохі: за яе плячамі рэвалюцыя, грамадзянская і Вялікая Айчынная войны, гады аднаўлення краіны з руін.

Шмат перажыла Зінаіда Іванаўна за гэты час. Родам яна з Міжэрыч. Выйшла замуж за рудзевіцкага хлопца і  пераехала жыць да яго. Лёс не шкадаваў маладую жанчыну: на фронце ў першыя дні вайны без вестак прапаў муж. На руках засталася маленькая дачка.  

Гады ішлі, дачка падрастала. У цяжкі пасляваенны час Зінаіда Іванаўна адважылася на будаўніцтва дома – адна, без надзейнага мужчынскага пляча. Дапамагалі хто як мог: і радня, і аднавяскоўцы. Калі, здавалася, жыццё наладзілася, здарыўся пажар. Аднак жанчына не спасавала, рашуча ўзялася за аднаўленне дома.

Цяжкасці не зламалі Зінаіду Іванаўну. Усё сваё жыццё яна была паляводам у мясцовай гаспадарцы. І нават тады, калі пайшла на заслужаны адпачынак, працягвала працаваць.

Чалавечае жыццё падуладна часу і лёсу. Ужо шмат гадоў Зінаіда Іванаўна жыве разам з дачкою. Дапамагала ёй гадаваць дзяцей і ўнукаў. Дачакалася прапраўнукаў.

У дзень такога ганаровага юбілею ў доме Захаркаў было шмат гасцей: з візітамі тут пабывалі старшыня Дабраселецкага сельвыканкама Тамара Качук, старшыня прафкама мясцовай гаспадаркі Лідзія Урбановіч, работнікі сацыяльнай службы, культуры.

 

 Вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі Лілія Савосік уручыла доўгажыхарцы новы пашпарт. 

Присоединяйтесь к нашему каналу