Живой свидетель исторических событий

Живой свидетель исторических событий

 У маі бягучага года жыхару г.п.Зэльва Мікалаю Сяляўка споўніцца 87 гадоў. За плячамі гэтага чалавека жыццё, напоўненае рознымі па-дзеямі. У тым ліку і гістарычнымі. Мікалай Іванавіч любіць сустракацца з моладдзю, расказваць аб усім, што давялося зведаць на сваім шляху. Мікалай Сяляўка адносіцца да кагорты тых, каго называюць воінамі-інтэрнацыяналістамі. 

У канцы 1944 года 17-гадовым юнаком ён атрымаў павестку аб прызыве на тэрміновую службу ў армію. Спачатку трапіў у 37-ы запасны стралковы полк, які базіраваўся ў горадзе Полацку. Месяцы заняткаў па баявой падрыхтоўцы, нясенне каравульнай службы… Затым воінскую часць расфарміравалі, а салдат размеркавалі па розных падраздзяленнях.  Мікалая і яго сяброў лёс закінуў у Бабруйскі 14-ты запасны стралковы полк. Тут да байцоў і даляцела вестка аб разгроме ворага. Але радасць хутка змянілася трывогай: не паспеўшы пагасціць дома, салдат атрымаў загад вярнуцца ў часць. 

Канец вайны для Мікалая Сяляўкі не азначаў канец службы. У складзе авіяцыйнай дывізіі яго адпраўляюць на баявое заданне – вызваляць Паўночную Карэю ад імперыялістычных захопнікаў.  

Пачаліся баявыя будні. Мікалая назначылі камандзірам стартавага аддзялення. У час палётаў пастаянна знахо-дзіўся на аэрадроме: разам з авіяцыйнымі механікамі адпраўляў нашых лётчыкаў на баявыя заданні. Адначасова з баявымі вылетамі полк вучыў кітайскіх лётчыкаў палётам на рэактыўных самалётах.   

Удзельнік вызваленчай вайны ўспомніў шэраг лёсавызначальных эпізодаў са службы. Расказаў аб будзённых днях, калі часу не марнаваў: вучыў кітайскую мову, шмат чытаў. Яго асабліва ўразілі архітэктура гарадоў, культура і звычаі ўсходняй краіны.

Аб усім гэтым Мікалай Іванавіч захапляльна расказваў у час нядаўняй сустрэчы са старшакласнікамі СШ №2 г.п.Зэльва. А яшчэ і аб тым, як склаўся яго далейшы лёс. Займаў розныя адказныя пасады: зарэкамендаваў сябе як высокаадукаваны інструктар райкама партыі, старшыня калгаса, сакратар партыйнай арганізацыі адной з гаспадарак раёна. Больш за два дзесяцігоддзі прысвяціў рабоце ў рэдакцыі раённай газеты “Праца”. Адзначыў залаты юбілей сумеснага жыцця з Клаўдзіяй Фёдараўнай. Мае вялікую сям’ю: двух сыноў, дачку, пяць унукаў і праўнучку.

Без рубрики

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.