Живем и помним

 Живем и помним

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў – гэта не толькі даніна памяці ўсім загінуўшым, але і глыбокая ўдзячнасць тым, хто мужна выконваў воінскі і грамадзянскі абавязак у “гарачых кропках” свету і вярнуўся дамоў.

Живем и помним

Сёлетнія мерапрыемствы распачаліся ў раённым Доме культуры з урачыстага прыёму воінаў-інтэрнацыяналістаў кіраўніцтвам раёна. На працягу ўсёй сустрэчы гучалі песні аб афганскай вайне, подзвігу салдат, вайсковым сяброўстве, Радзіме.
Кожны год дэлегацыя наведвае вёску Акцябрская, дзе пражывае маці прапаўшага без вестак лейтэнанта Міхаіла Бабілы. Затым накіроўваецца на могілкі в. Рудзевічы, дзе пахаваны Уладзімір Лях. На магілу ўскладваюцца вянкі і кветкі. Памяць воіна ўшаноў-ваецца хвілінай маўчання.

 

Воінам-інтэрнацыяналістам, ветэранам вайны ў Афганістане
Паважаныя таварышы!
Краіна аддае даніну павагі сваім сынам, якія ў розныя гады ўдалечыні ад Радзімы з гонарам выконвалі воінскі абавязак. Лакальныя канфлікты засталіся незагойнай ранай для ветэранаў, а таксама маці, жонак, нявестаў палеглых салдат і афіцэраў.
Мы схіляемся перад памяццю хлопцаў, чые жыцці абарваліся ў “гарачых кропках”, і ўдзячныя за мужнасць тым, хто выстаяў у гэтай вайне, а цяпер верай і праўдай працуе на карысць дзяржавы. У сучаснай Беларусі вы – перадавы атрад, гатовы ў любы момант стаць на абарону Айчыны, годны прыклад для моладзі.
Зычу вам, дарагія воіны-інтэрнацыяналісты, вашым родным і блізкім мірнага неба, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка.

 

 

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.