Женщина с секретом

Женщина с секретом

Быць шчаслівым – значыць займацца любімай справай, упэўнена майстар-кандытар Зэльвенскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Людміла Ленец (на здымку). З ёю і размову пра прафесійныя дасягненні і жаночыя сакрэты вялі не адыхо-дзячы ад “кухні”…

Людміла Антонаўна – майстар-кандытар 5 разраду, якому з лёгкасцю ўдаюцца і каравай, і торт, і пікантнае пірожнае. А, здаецца, нібыта ўчора прыйшла на камбінат вучаніцай да майстроў Жанны Куклы і Ніны Бобчык. Гэтым дзвюм жанчынам яна ўдзячная і сёння. 

Расказваючы пра сябе (чаго рабіць не вельмі любіць), Людміла Антонаўна паспявае і цеста праверыць, і булачкі ў печы даглядзець. Яшчэ і сакрэтам па-дзяліцца – “без душы не спячэш, як ні старайся”. 

Чаго-чаго, а старання жанчыне не займаць – не раз сустракала яна світанак і поўнач на працы. Як вынік, яе прадукцыя адзначана шматлікімі  ўзнагародамі абласных і рэспубліканскіх узроўняў. Але свае перамогі Людміла Антонаўна па-ранейшаму дзеліць з настаўніцамі.

– Такому работніку месца на Дошцы гонару! – адзначае намеснік дырэктара Зэльвенскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Людміла Валюк. – Прыемны ёй падарунак да юбілею і Дня жанчын.

Цікавімся ў суразмоўцы, што для жанчыны галоўнае – кар’ера ці сям’я (у Людмілы Антонаўны муж і двое дзяцей). У адказ чуем: “І тое, і другое. Але самае галоўнае – адчуваць каханне. У сабе і да сябе”. Гэта яе другі сакрэт. Не прафесійны.   Жаночы. 

Напярэдадні вясновага свята Людміла Антонаўна ўся ў турботах. Трэба ж паспець за змену выпекчы каля 800 тортаў да святочных сталоў! “Справімся, – усміхаецца жанчына. – Не ўпершыню. Такая ў нас прафесія – рабіць жыццё людзей хоць крыху саладзейшым”.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.