Земля подсыхает, сеятелей торопит

Земля подсыхает, сеятелей торопит

Пасля далучэння да СГФ “Дабраселецкі” СГФ  “Славацічы” пасяўныя плошчы ў гаспадарцы павялічыліся. 

Па тэмпах веснавых палявых работ лідзіруе другі вытворчы  ўчастак (былы СГФ “Славацічы”).

– Пасяўная  праходзіць  напружана,– тлумачыць вядучы аграном Мікалай  Лучко, які адказвае за арганізацыю веснавых палявых работ на ўчастку. – Глеба ў нашай  паў-днёвай зоне лёгкая і пясчаная, пад цёплым веснавым сонцам хутка страчвае вільгаць. Каб не ўпусціць аптымальныя тэрміны сяўбы, стараемся прадукцыйна выкарыстаць кожную хвіліну працоўнага дня. Пры спрыяльных умовах надвор’я  плануем укласціся ў аптымальныя тэрміны.     

Для такіх меркаванняў у Мікалая Васільевіча ёсць усе падставы. На сяўбе заняты два трактары “Беларус-3022” з камбінаванымі пасяўнымі агрэгатамі “АПП-6 “, адзін – з трохметровым пасяўным агрэгатам “Гаспарда”. Працуюць на іх вопытныя механізатары-сейбіты Аляксандр Шчурко, Сяргей Гялежа і Юрый Лазар. За дзень у сярэднім яны засяваюць па 30 – 40  га. Хутка і якасна пратручвае насенны матэрыял аператар Іван Ксянжук.  Сеюць тут насеннем першай рэпрадукцыі. Нядаўна завезлі 5 тон элітнага ячменю сорту “Бацька”.

На полі непадалёку ад вёскі Манцякі на самаходным апырсквальніку “Раса” падкормку КАСам азімых зерневых культур праводзіў механізатар Міхаіл Манцэвіч. Запраўляў агрэгат вадкімі азотнымі ўгнаеннямі аператар Сяргей Аляксандраў, падвозілі КАС вадзіцелі Віктар Клішчыц і Юрый Урбановіч.             Земля подсыхает, сеятелей торопит

 –  Работай гэтага звяна вельмі задаволены, – гаворыць Мікалай Лучко. – Ужо завяршылі падкормку азімага рапсу на плошчы 270 га, прыступілі да азімых зерневых, якія займаюць 900 га.

Адзін з лепшых механізатараў гаспадаркі Васілій Кароза заняты на ворыве глебы. Яго магутны “Джон-Дзір” у напружаныя дні ніколі не прастойвае. 

Больш за тысячу тон кампостаў уносіць за рабочы дзень звяно ў складзе машыніста па-грузчыка Аляксея Жданюка, трактарыстаў Васілія Смурагі, Аляксандра Мядзведзева, Ула-дзіміра Гаспадарыка і Івана Ганчарука.

Па паўтары нормы выконваюць на культывацыі глебы механізатары Аляксандр Беразовік і Юрый Івашкевіч. На ўнясенні ўгнаенняў старанна працуюць механізатары  Сяргей Манчык  і Сяргей Валюкевіч.

Земля подсыхает, сеятелей торопит

Уборкай камення займаюцца наёмныя работнікі, якім выдзелены дзве адзінкі тэхнікі.  

Усе ўдзельнікі веснавых палявых работ забяспечваюцца двухразовым гарачым харчаваннем.  

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.