Зэльвенскія хлебаробы лепшыя ў вобласці

3143 П’едэстал гонару на ўборцы ўраджаю ў Гродзенскай вобласці адкрываюць хлебаробы філіяла “Князева” – камбайнеры Уладзімір Мулярчык і Уладзіслаў Жамойцін, якія на камбайне “Лексіён-760” намалацілі 2086 тон збожжа, вадзіцель Анатолій Мулярчык, які на аўтамабілі “МАЗ-5551” перавёз 2906 тон. Сярод машыністаў зернесушыльных комплексаў вызначыліся Сяргей Маркоўскі, Дзмітрый Пузан, Аляксандр Лічык і Юрый Дзянішчык з СВК “Сынкавічы”, якія на КЗСВ-30 прасушылі 5662 тоны збожжа. Перадавiкi жнiва (даныя на 4 жніўня г.г. у фізічнай вазе) Камбайнавыя экіпажы У.В.Мулярчык, У.І. Жамойцін з філіяла “Князева” на камбайне “Лексіён-760” намалацілі 2086 тон збожжа. В.А. Парфенчык з СВК “Сынкавічы” на камбайне “Лексіён-580” намалаціў 1510 тон. Г.І.Трыпуць, Я.Г.Трыпуць з філіяла “Князева” на камбайне “Лексіён-580” намалацілі 1214 тон. С.В. Калодка з СВК “Сынкавічы” на камбайне “Джон Дзір” намалаціў 1341 тону. Г.А.Кузьміч, А.Р.Кузьміч з філіяла “Князева” на камбайне “Джон Дзір” намалацілі 1280 тон. В.У.Якімец з СВК “Сынкавічы” на камбайне”Джон Дзір” намалаціў 1103 тоны. У.М. Марко, В.І.Палубок з філіяла “Князева” на камбайне “КЗС-1218” намалацілі 1193 тоны. М.М. Лазоўскі, Ю.М.Копаць з СВК “Сынкавічы” на камбайне “КЗС-1218” намалацілі 1023 тоны. Я.К.Ганчар, А.П. Русак з СВК “Караліно” на камбайне “КЗС-1218” намалацілі 979 тон. Вадзіцелі А.Б.Мулярчык з філіяла “Князева” на аўтамабілі “МАЗ-5551” перавёз 2906 тон збожжа. П.М.Яцулевіч з СВК “Караліно” на аўтамабілі “МАЗ-5551” перавёз 1577 тон. А.Б.Каленка з філіяла “Князева” на аўтамабілі “МАЗ-5551” перавёз 1418 тон. Трактарысты Д.Д.Кавалёў з СВК “Сынкавічы” на трактары “МТЗ-1221” перавёз 1210 тон збожжа. М.М.Каўчун з СВК “Сынкавічы” на трактары “МТЗ-1523” перавёз 1117 тон. А.У.Малец з СВК “Сынкавічы” на трактары “МТЗ-1221” перавёз 1116 тон. Аператары зернесушыльных комплексаў С.І.Маркоўскі, Д.В.Пузан, А.В.Лічык, Ю.Ф.Дзянішчык з СВК “Сынкавічы” на КЗСВ-30 прасушылі 5662 тоны збожжа. А.Ч.Руды, Г.Ч.Руды, В.М.Ціляк, Г.Ц. Азерскі з філіяла “Князева” на КЗСВ-40 прасушылі 3298 тон. С.М. Бяляўскі, С.І.Крэчка з СВК “Галынка” на КЗСВ-30 прасушылі 2261 тону. Ю.М.Стрык, У.А. Іголка з СВК “Каралі-но” на КЗСВ-30 прасушылі 1900 тон.
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.