Зэльвенскія школьнікі – у ліку пераможцаў абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу сачыненняў, эсэ і вершаў «Мая Беларусь. Мая будучыня»

– Конкурс стартаваў у лістападзе, – расказвае в.а. першага сакратара РК ГА «БРСМ» Артур Вярэшка. – Праявіць сябе ў ім Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя запрасілі вучняў 5–11 класаў. І зэльвен-скія школьнікі падтрымалі гэты праект. У выніку тры работы, якія былі адабраны для ўдзелу ў абласным этапе, прызнаны аднымі з лепшых у рэгіёне. Вучні падрыхтавалі аўтар-скія творы ў намінацыі «Мой родны кут, як ты мне мілы». Падлеткі расказвалі аб малой радзіме – яе гісторыі і сучаснасці. Дзяніс Калодка з Елкаўскай СШ у эсэ правёў вандроўку па сваім аграгарадку. За выразнае апісанне родных мясцін журы прысудзіла школьніку першае месца. Перамогу ў конкурсе атрымаў і Арцём Эльяшэвіч з СШ №3. Вучань з дапамогай вершаваных радкоў маляўніча апісаў зэльвенскія краявіды. Мастацкай вобразнасцю і змястоўнасцю вылучаўся верш Ганны Міхно з Міжэрыцкага дз/с-БШ. У яе – трэцяе месца. Работы пераможцаў прымуць удзел у рэспубліканскім этапе конкурсу «Мая Беларусь. Мая будучыня».
Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.