Зельвенский ЖКХ: ставка на модернизацию производства

Зельвенский ЖКХ: ставка на модернизацию производства

Жыллёва-камунальная гаспадарка – адна з найбольш складаных і важных сфер раёна. Яе дзейнасць накіравана на стварэнне зэльвенцам камфортных умоў пражывання і працы. Камунальнікі забяспечваюць насельніцтва, прадпрыемствы і арганізацыі цяплом, гарачай і халоднай вадой, прадастаўляюць жыхарам паслугі па тэхнічным і санітарным абслугоў-ванні будынкаў, праводзяць неабходныя рамонтныя і прафілактычныя работы, добраўпарадкоўваюць вуліцы пасёлка…

Спектр паслуг – самы розны
У склад РУП ЖКГ уваходзіць восем структурных падраздзяленняў: участкі водаканала і каналізацыі, па абслугоўванні камунальных аб’ектаў у сельскай мясцовасці, ацяпляльных кацельняў і цеплавых сетак, жылфонду, добраўпарадкавання, санітарнай ачысткі і аўтатранспарту, якiя аказваюць суб’ектам гаспадарання i насельнiцтву са-мы розны спектр паслуг.


– Найважнейшай задачай, якую нашаму прадпрыемству, ды і ўсёй жыллёва-камунальнай сферы ў цэлым, належыць вырашыць у бліжэйшы час, – адзначае дырэктар РУП ЖКГ Віталій Русак, – з’яўляецца максімальнае зніжэнне сабекошту работ і паслуг. Магчымасці для гэтага даюць эканомнае расходаванне сыра-віны, матэрыялаў, энергарэсурсаў, стварэнне эфектыўнай сістэмы збору і перапрацоўкі другасных матэрыяльных рэсурсаў, аптымізацыя структуры прадпрыемства, прыцягненне сродкаў грама-дзян для выканання дадатковых паслуг. Галоўным арыенцірам у аказанні камунальных паслуг для нас служаць сацыяльныя стандарты, зацвер-джаныя адпаведнай пастановай Савета Міністраў.
Калектыў паспяхова выконвае прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Так, за мінулы год прадпрыемствам было аказана паслуг і выканана работ на суму больш за 30 мільярдаў рублёў, атрымана 312,8 мільёна рублёў прыбытку. Пастаянна праводзіцца работа па выкананні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3: замест імпартуемага прыроднага газу пры выпрацоўцы це-плавой энергіі для гарачага водазабеспячэння ў асноўным выкарыстоўваюцца мясцовыя віды паліва. З інавацыйнага фонду вобласці атрымана 1,8 мільярда рублёў на замену помпавага абсталявання, што дазволіла знізіць спажыванне электраэнергіі амаль на 30%, значна павысіць надзейнасць забеспячэння спажыўцоў ця-плом, гарачай і халоднай вадою.
У канцы мінулага года на прыбытковую работу выйшаў участак ацяпляльных кацельняў і цеплавых сетак. Значнай падзеяй для калектыву гэтага структурнага падраздзялення і ўсяго прадпрыемства стала рэканструкцыя кацельні “Цэнтральная”, на якую было выкарыстана 8039,4 млн. інвестыцыйных сродкаў. Змяніўся знешні выгляд будынка, размешчаных у ім вытворчых і бытавых памяшканняў, агаро-джана тэрыторыя кацельні, пабудаваны складскія памяшканні для захоўвання шчэпкі і солі. Устаноўлены новы ацяпляльны кацёл на цвёрдым паліве магутнасцю 4 МВт. У планах на 2013 год – устаноўка сучасных катлоў, забяспечыць поўную загрузку катлоў, якія працуюць на мясцовых відах паліва на кацельнях “Паўночная” магутнасцю 4 МВт, санаторнай школы-інтэрната – 1 МВт, дзе будзе праведзены рамонт як самых будынкаў, так і вытворчых памяшканняў.
Пасля зробленага капітальнага рамонту значна палепшыліся ўмовы для работы і адпачынку і ў рамонтнай майстэрні на цэнтральнай базе. Тут абсталяваны кабінет па ахове працы, пакой для прыёму ежы, адрамантаваны душавыя, вы-творчыя памяшканні: такарнае, зварачнае, пункт тэхнічнага абслугоўвання. Работы па добраўпарадкаванні будуць працягнуты і сёлета: запланавана зрабіць рамонт будынкаў на старой вытворчай базе, якая размешчана на тэрыторыі кацельні “Цэнтральная”.
У ходзе падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона 2012 –2013 года былі заменены 2,3 кіламетра цеплатрас, 2,6 тыс. квадратных метраў дахавага пакрыцця, зроблены неабходны рамонт стыкаў сценавых панэляў, уваходных дзвярэй пад’ездаў і падвалаў шматпавярховых дамоў.
Адна з прыярытэтных задач, якія стаяць перад прадпрыемствам, – правядзенне работ па рэканструкцыі. У мінулым годзе яна праводзілася на адным з участкаў вуліцы Булака ў Зэльве, дзе заменены водаправод, паветраныя лініі электраперадачы, устаноўлены новыя энерга-зберагальныя лямпы вуліч-нага асвятлення. Добра-ўпарадкаванне закранула таксама вуліцу Чапаева ў пасёлку. За кошт абласнога інавацыйнага фонду праведзены работы па замене вадавода праз раку Зальвянка, што значна павысіла надзейнасць водаправоднай сістэмы райцэнтра. Работы па паляпшэнні якасці вады будуць працягнуты і ў далейшым.
Шырокі спектр камунальных паслуг аказваецца не толькі жыхарам райцэнтра, але і вяскоўцам. Для гэтага на прадпрыемстве створаны ўчастак па абслугоўванні камунальных аб’ектаў у сельскай мясцовасці. У мінулым годзе сфера дзейнасці гэтага падраздзялення значна пашырылася: на абслугоўванне ўзяты 6 сельскіх могілкаў у аграгарадках Бародзічы, Галынка, Славацічы, Дзярэчын, Крывічы, в.Дабрасельцы. Для паляпшэння водазабеспячэння насельніцтва, вытворчых і сацыяльных аб’ектаў былі прабураны новыя артэзіянскія свідравіны ў вёсках Рудзевічы, Самара-вічы і Ялуцавічы.
Кіраўніцтвам РУП ЖКГ надаецца вялікае значэнне абнаўленню і ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы прадпрыемства. У мінулым годзе набыты пагрузчык “Амкадор 342” , аўтамабіль “МАЗ 6422” з прычэпам-шчэпкавозам.
Кадры вырашаюць усё
Перад кожным структурным падраздзяленнем РУП ЖКГ стаяць свае задачы, выкананне якіх дазволіць узняць якасць аказваемых камунальных паслуг на больш высокі ўзровень. А гарантам гэтага з’яўляюцца работнікі прадпрыемства. Сярод іх нямала са-праўдных прафесіяналаў, якія вылучаюцца адказнымі адносінамі да справы, заваявалі павагу і аўтарытэт у калектыве. Добрых слоў заслугоўвае праца намесніка дырэктара Станіслава Сазона, галоўнага бухгалтара Лідзіі Сачок, начальніка ўчастка добраўпарадкавання і санітарнай ачысткі Андрэя Цюхая, майстра кацельні “Паўночная” Часлава Касаўца, спецыяліста па кадрах Наталлі Ахрамені, пашпартыста Кацярыны Варабей. Паспяхова выконваюць планавыя паказчыкі электраманцёр Тадэвуш Міроненка, слесары Мікалай Шугала і Юрый Макарэвіч, аператары кацельні Валерый Наточый, Юрый Косць, Дзяніс Лойка, слесары-сантэхнікі Сяргей Пачабыт, Аляксандр Ламека, цясляр Вацлаў Карнацэвіч, аператар водаачысткі Надзея Сідорык, аператар дыспетчарскай службы Яніна Патап, прыбіральшчыца Ніна Сячэйка, электраманцёр Юрый Бібліс, вадзіцель асенізатарскай машыны Аляксандр Дзяміда, трактарыст Віктар Палтавец, машыніст аўтакрана Уладзімір Цераховіч, вальшчык лесу Сяргей Качук.
Работнікі калектыву – актыўныя ўдзельнікі шматлікіх раённых мерапрыемстваў. На “Зэльвенскай лыжні-2013” каманда лыжнікаў РУП ЖКГ заняла другое месца. Выдатныя асабістыя вынікі паказалі Дзяніс Лойка – першае месца, Людміла Чыж – другое. Вызначыліся камунальнікі і на раённых спаборніцтвах па падлёднай лоўлі рыбы. Поспех сваёй камандзе забяспечылі рыбаловы-аматары Юрый Макарэвіч і Аляксандр Хлапонін.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.