Зельвенский загс проводит торжественную регистрацию новорождённых

Аддзел загс райвыканкама працаваў і ў нядзелю. Крыху нязвыкла, праўда? А ўся справа ў тым, што тут праходзіла ўрачыстая рэгістрацыя нованароджанага: у сям’і Паўла і Вольгі Нядзвецкіх з Зэльвы нядаўна з’явіўся першынец Міраслаў. Маладым бацькам у святочнай абстаноўцы быў уручаны яго першы асабісты дакумент – пасведчанне аб нараджэнні. 

 

  Зельвенский загс проводит торжественную регистрацию новорождённых

 

Ледзь паспеўшы з’явіцца на свет, хлопчык стаў прадметам усеагульнай увагі. Радасць з сям’ёй раздзялілі не толькі работнікі загса – усхваляваныя бацькі з каштоўнай ношай прымалі віншаванні ад сяброў, сваякоў, знаёмых і калег. Вольга да выхаду ў дэкрэтны водпуск працавала культарганізатарам у раённым Доме культуры, Павел служыць інспектарам у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.
Рэгістрацыя нованароджанага Міраслава была незвычайнай яшчэ і таму, што ў цырымоніі прымалі ўдзел вялікія роставыя лялькі з раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці аддзела культуры райвыканкама (з нядаўняга часу яны аказваюць такую паслугу). Арыгінальна ўпрыгожаная паветранымі шарамі зала, тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам лялек, спецыяльна падабранае музычнае суправаджэнне – усё гэта стварала атмасферу сапраўднага дзіцячага свята. І ня-гледзячы на тое, што Міраслаў яшчэ зусім маленькі, пра першую ў сваім жыцці ўрачыстасць ён будзе памятаць, дзякуючы шматлікім фотаздымкам і відэакадрам, якія папоўнілі сямейны архіў шчаслівай маладой сям’і.
Годную сям’ю ўмацоўваюць дзеці. Менавіта ў іх муж і жонка бачаць працяг свайго жыцця, увасабленне сваіх ідэалаў, імкненняў. У іх задавальняюцца найважнейшыя патрэбы чалавека ў любові і клопаце, у суперажыванні і спагадзе, у духоўнай і эмацыянальнай блізкасці. Таму дзеці – адна з найважнейшых каштоўнасцяў сямейнага жыцця. Аб гэтым памятаюць і маладыя бацькі Нядзвецкія. Таму на пажаданне галоўнага спецыяліста аддзела загс Наталлі Пякарскай сустрэцца праз год ізноў на падобнай цырымоніі адказалі згодай.
Усім жа астатнім бацькам, якія яшчэ толькі чакаюць нараджэння свайго немаўляці, нагадваем, што ў аддзеле загс яны таксама змогуць правесці рэгістрацыю свайго нованароджанага ва ўрачыстай абстаноўцы. За даведкамі можна звяртацца па тэлефонах: 2-39-91, 2-49-29. А работнікі раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці аддзела культуры райвыканкама дапамогуць зрабіць дзіцячае свята вясёлым і незабыўным (тэл. 2-45-31).

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.