Зельвенские врачи – на защите здоровья

Адным з самых важных аспектаў Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі было і за-стаецца ўмацаванне здароўя чалавека. А гэта значыць – павышэнне якасці аказваемых насельніцтву медыцынскіх паслуг. Напярэдадні прафесійнага свята – Дня медыцынскіх работнікаў – мы гутарым з галоўным урачом цэнтральнай раённай бальніцы Іосіфам КАСПЯРЦОМ. 

 

Зельвенские врачи – на защите здоровья

 

Іосіф Іванавіч, якія дасягненні апошніх гадоў у галіне аховы здароўя вы лічыце найбольш важнымі?
–За мінулы год у раёне знізілася агульная смяротнасць і смяротнасць сярод стацыянарных хворых. Не дапушчана фактаў мацярынскай і дзіцячай смяротнасці, павялічылася нара-джальнасць, на высокім узроўні вядзецца работа па дыспансерызацыі насельніцтва, пастаянна ўдасканальваецца работа па аказанні медыцынскай дапамогі. Пры гэтым ужо можна сцвярджаць аб якасным укараненні новых медыцынскіх тэхналогій, сучасных метадаў і сродкаў прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння.
–Скажыце, калі ласка, што ўяўляе сабой медыцын-ская сфера раёна?
—Калі гаварыць медыцынскай тэрміналогіяй, то наша сфера – вялікі жывы арганізм, які паспяхова выконвае ўсе функ-цыі па захаванні і ўмацаванні здароўя людзей. Медыцынская сетка раёна – гэта 6 урачэбных амбулаторый, якія функцыянуюць у пераважнай большасці аграгарадкоў, 14 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, бальніца сястрынскага догляду для людзей пажылога ўзросту і наша галоўная ўстанова – цэнтральная раённая бальніца з паліклінікай.

Працяг. Пачатак на 1-й стар.)
–Як наладжана медыцын- скае абслугоўванне сельс-кага насельніцтва раёна?
–Матэрыяльная база сельскіх медыцынскіх устаноў абуладкавана на дастатковым узроўні. У кожным аграгарадку адкрыты ўрачэбныя амбулаторыі ці фапы. За апошнія 3 гады ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на рэканструкцыю медыцынскіх аб’-ектаў у сельскай мясцовасці з абласнога і раённага бюджэтаў нам было выдзелена больш за 700 млн. рублёў.
З пачатку года функцыянуе бальніца сястрынскага догляду ў в.Мадзейкі на 20 сацыяльных ложкаў для хворых. Агляд і лячэнне пацыентаў вядзе ўчастковы тэрапеўт, па меры неабходнасці хворых кансультуюць спецыялісты вузкага профілю.
Важнейшая задача, якая стаіць перад раённай сістэмай аховы здароўя – удасканаленне першаснай медыцынскай дапамогі і павышэнне яе якасці. У сельскіх жыхароў сёння склалася такое меркаванне: лепш вы-клікаць хуткую дапамогу, паехаць у раённую паліклініку, чым пайсці на прыём на мясцовы фап ці ў амбулаторыю. Здараецца, што некаторыя вяскоўцы не ведаюць сваіх участковых тэрапеўтаў. Усім вядома, што першасная медыка-санітарная дапамога задавальняе запыты насель-ніцтва прыкладна на 80%. А гэта ўсё залежыць ад якаснай працы амбулаторна-паліклінічнага звяна. І першае, што ў гэтым плане патрэбна зрабіць – гэта падняць аўтарытэт урачоў амбулаторнай сеткі. Будзем арганізоўваць работу так, каб сельскія медыкі што называецца, “ішлі ў народ”– якасная медыцынская дапамога павінна прыйсці ў кожны населены пункт, у кожны дом вяскоўцаў. Ужо выдадзены загад аб правядзенні медыцынскімі работнікамі фапаў і амбулаторый падворных абходаў. Пастаўлена задача правесці медыцынскі агляд жыхароў усіх сельскіх населеных пунктаў. І такая работа пачнецца ў самы бліжэйшы час.
–Іосіф Іванавіч, на пасадзе галоўнага ўрача вы нядаўна. А гэта значыць, што кола вашых абавязкаў значна пашырылася: дабавілася клопатаў па гаспадарчай дзейнасці. Якія планы па далейшай рэканструкцыі раённай бальніцы?
–Далейшая мадэрнізацыя нашай установы будзе працягвацца, тым больш што ў гэтым пытанні мы знаходзім падтрымку мясцовай улады. Падыхо-дзяць да завяршэння рамонтныя работы ў педыятрычным аддзяленні, пачалася рэканструкцыя тэрапеўтычнага аддзялення, у хуткім будучым возьмемся за прыёмны пакой і аддзяленне хуткай дапамогі. Гэта будуць сучасныя, адпавядаючыя ўсім патрабаванням аддзяленні. Канкрэтныя захады будуць прадпрыняты ў добраўпарадкаванні тэрыторыі. Усе гэтыя пераўтварэнні былі б немагчымы без спонсарскай дапамогі, якую аказваюць нашай установе многія сельгас-прадпрыемствы раёна.
Будзе прадоўжаны курс на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы. Ужо не першы год актыўна ў практыку работы ўсіх аддзяленняў укараняюцца камп’-ютарныя тэхналогіі. У хуткім часе будзе праведзена лакальная камп’ютарная сетка з праграмай “Рэгістратура”, стане магчымай арганізацыя тэлекансультавання са спецыялістамі абласной клінічнай бальніцы. З мэтай забеспячэння больш якаснага аператыўнага ўмяшальніцтва будзем дааснашчаць аперацыйны блок хірургічнага аддзялення. Літаральна на днях мы атрымаем навейшы лічбавы рэнтгеналагічны апарат, які плануем запусціць у дзеянне да канца чэрвеня.
– Зразумела, што такіх падыходаў патрабуе камп’ютарны век. Але ці не атрымаецца ў такой сітуацыі, што ўрач страціць кантакт з хворымі?
–Не думаю. Якім бы сучасным ні было абсталяванне, урача яно замяніць не зможа. Менавіта ён – галоўнае лякарства ў медыцыне. У нас ёсць выдатныя прафесіяналы высокага класа – раённы хірург М.Д.Кулікаў, раённы акушэр-гінеколаг Н.Ф.Кулікава, загадчыца Галынкаўскай урачэбнай амбулаторыі А.М.Якуш, загадчыкі аддзяленняў Э.Б.Аскальдовіч, Я.У.Дораш,Р.М.Каспярэц, клініка-дыягнастычнай лабараторыі Г.Ц.Януль, урач-неўролаг С.У.Аскальдовіч,урач-рэаніматолаг В.І.Рагоўскі, урач-тэрапеўт Ж.М.Кухта, урач-стаматолаг А.І.Ганісеўская, урач ультрагукавой дыягностыкі А.З.Даўшко і многія іншыя. Калектыў папоўніўся дастойным маладым пакаленнем медыкаў. Але, на жаль, кадравае пытанне для мяне, як кіраўніка, застаецца адкрытым. У нас не хапае спецыялістаў па такіх стратэгічна важных накірунках, як гінекалогія, рэаніматалогія. Гэту праблему нельга вырашыць за адзін дзень. Мы яе бачым, будзем над ёю працаваць і прымаць канкрэтныя захады для замацавання маладых спецыялістаў у нашых установах.
–Іосіф Іванавіч, якую ад-знаку рабоце свайго калектыву вы маглі б паставіць сёння?
–Адказаць на гэта пытанне няпроста. Адназначна, адзнака мая станоўчая: практычна ўсе члены падначаленага мне калектыву добрасумленна выконваюць свае прафесійныя абавязкі. Урачом ці медсястрой немагчыма стаць – імі трэба нарадзіцца. Таму што нельга навучыцца быць міласэрным, цярплівым, спагадлівым. Гэтыя якасці даюцца нам ад Бога. Работа маіх калег нялёгкая, паколькі яна пастаянна звязана з чужым болем. Калі лю-дзям нічога не баліць — яны да нас не прыходзяць. Прыходзяць па хваробе і глядзяць, як на ўсёмагутнага, які можа зняць гэты боль. Урачы не богі, яны звычайныя людзі, але часам робяць нават немагчымае, каб аблегчыць пакуты чалавека, вярнуць яму сілы, веру ў сябе і разам з ім адвесці ад яго бяду. Радасць у вачах пацыентаў, якія ідуць на папраўку, – лепшая ацэнка нашай работы.
–Што хацелася б пажадаць калегам напярэдадні свята?
–Прыміце маю шчырую ўдзячнасць за вашу добрасумленную працу і пажаданні самага галоўнага – моцнага здароўя. Найлепшыя пажаданні ветэранам, усім, хто цяпер на заслужаным адпачынку, а таксама калегам з раённага цэнт-ра гігіены і эпідэміялогіі, работнікам фармацэўтычнай службы.
Шчасця вам, шаноўныя калегі, толькі радасных і сонечных дзён у жыцці, поспехаў у вашай нялёгкай рабоце, мудрасці і цярпення, стойкасці, удзячных пацыентаў і, вядома ж, кожнаму самаўдасканалення.
Працуючы добра сёння, трэба імкнуцца працаваць яшчэ лепш заўтра, паслязаўтра і г.д. Медыцына не стаіць на месцы, і нам трэба ісці ў нагу з яе развіццём, укараняць перспектыўныя тэхналогіі лячэння. Поспехаў усім вам у гэтым! Са святам!

Присоединяйтесь к нашему каналу    

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.