Зельвенские связисты обеспечивают новыми технологиями всех своих обонентов

Дзейнасць раённага вузла электрасувязі РУП “Белтэлекам” накіравана на ўкараненне сучасных тэхналогій і абсталявання, пашырэнне спектра аказваемых паслуг, павышэнне іх якасці. Аб тым, што зроблена ў апошні час у гэтым накірунку, а таксама аб перспектывах развіцця электрычнай сувязі ў раёне расказвае начальнік РВЭС Андрэй КОПАЧ:

 

  Зельвенские связисты обеспечивают новыми технологиями всех своих обонентов

Начальнік РВЭС Андрэй КОПАЧ. 

Зельвенские связисты обеспечивают новыми технологиями всех своих обонентов

Выдатна зарэкамендаваў сябе ў рабоце малады спецыяліст Міхаіл Роўгач. 


– Тэлефоннай сувяззю ў нашым раёне карыстаюцца 8716 абанентаў. Мы пастаянна працуем над тым, каб даць магчымасць жыхарам раёна карыстацца сучаснымі тэлекамунікацыйнымі сродкамі. Галоўнай задачай для нас застаецца забеспячэнне ўсіх абанентаў надзейнай тэлефоннай сувяззю, павелічэнне колькасці карыстальнікаў новых паслуг. За апошнія гады ў дадзеным накірунку зроблена многае. З 22 аўтаматызаваных тэлефонных станцый у лічбавым рэжыме працуюць 12. Дзякуючы гэтаму, а яшчэ пракладзенаму аптычна-валаконнаму кабелю значна павялічыўся аб’ём партоў, павысілася надзейнасць, якасць і хуткасць тэлефоннай сувязі. Нашы абаненты карыстаюцца сучаснымі тэлекамунікацыйнымі паслугамі: маюць доступ у інтэрнэт, у тым ліку і шырокапалосны па тэхналогіі ADSL, падключаюць IP-тэлебачанне ZALA і іншае. У мінулым годзе праведзена мадэрнізацыя тэхналагічнага абсталявання на АТС вёсак Чырвонае Сяло, Снежная, Крамяніца, Крывічы і Ялуцавічы. У наступным годзе плануецца выканаць гэтыя работы на тэлефонных станцыях вёсак Каралін, Міжэрычы, Кашалі, Мадзейкі і Цяглевічы. З 1936 км кабельных ліній сувязі аптычна-валаконныя складаюць 70 кіламетраў. На вуліцы Кастрычніцкай была ўстаноўлена тэлекамунікацыйная шафа – своеасаблівая міні-АТС, якая дазволіла скараціць даўжыню абаненцкіх ліній і палепшыць якасць паслуг Byfly і Zala абанентам, якія пражываюць у паўднёвай частцы Зэльвы. Сучаснае лічбавае абсталяванне значна павялічвае эканомію спажываемай электраэнергіі, стварае рэзерв тэлефонных нумароў, здымае праблему з чаргой на падключэнне. За апошні год выкананы вялікі аб’ём работ па разблакіроўцы тэлефонных ліній у Зэльве: пракладзены новыя тэлефонныя кабелі, устаноўлена сучаснае тэхналагічнае абсталяванне. На гэтыя мэты асвоена больш за 1,3 мільярда рублёў у цэнах мінулага года. Пасля завяршэння работ 454 абаненты Зэльвы атрымалі магчымасць карыстацца высокахуткасным інтэрнэтам, глядзець інтэрактыўнае тэлебачанне. Колькасць карыстальнікаў хуткаснага інтэрнэта ў Зэльвенскім раёне дасягнула 2030 чалавек, паслуг ZALA – 1221 чалавек, у тым ліку 553 новыя абаненты былі падключаны ў 2012 годзе.
У апошні час актыўна ўкараняецца абсталяванне сувязі наступнага пакалення на базе платформы IMS – па адной тэлефоннай лініі абанент атрымлівае як традыцыйныя па-слугі тэлефоннай сувязі, так і новыя: інтэрактыўнае тэлебачанне, хуткасны доступ у інтэрнэт, пераадрасацыю, “музычны марафон”, вызначэнне нумару ў еўрапейскім стандарце CLIP (дазваляе ўбачыць на дысплеі тэлефоннага апарата нумар тэлефона званіўшага абанента, а таксама інфармацыю аб часе па-ступлення выкліку) і многае іншае. На платформу IMS ужо пераведзены 370 абанентаў, іх нумары тэлефонаў цяпер пачынаюцца з лічбы 7. Падключэнне на платформу IMS будзе прадоўжана.
З мінулага года можна скарыстацца паслугай бесправаднога доступу ў інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi. Для гэтага неабходна набыць у раённым вузле электрасувязі картку, дзе будзе ўказаны спецыяльны пароль. Паслуга даступна ўладальнікам ноўтбукаў і мабільных тэлефонаў на самім перагаворным тэлефонным пункце, у цэнтральным скверы і на тэрыторыі ААТ “Сельбудгаз”.
Тэлефонная сувязь у раёне поўнасцю пераведзена на кабельныя лініі. Паветраныя лініі за-стаюцца толькі на радыёфікацыі. 900 абанентаў з аддаленых і малых населеных пунктаў, дзе няма магчымасці ці эканамічна немэтазгодна пракладваць кабелі сувязі, выкарыстоўваюць бесправадную тэхналогію WLL, якая ажыццяўляецца праз аператара сотавай сувязі. Акрамя тэлефонных размоў, абаненты могуць карыстацца інтэрнэтам, хаця хуткасць перадачы тут ніжэйшая. Карыстальнік бясплатна атрымлівае неабходнае тэхналагічнае абсталяванне (за выключэннем тэлефоннага апарата – яго абанент набывае самастойна). Кошт падключэння такі ж, як і пры пракладванні звычайнай тэлефоннай сувязі.
Укараненне новых тэхналогій сувязі і паслуг патрабуе высокага ўзроўню кваліфікацыі спецыялістаў. Прафесіяналамі сваёй справы з’яўляюцца вядучы інжынер Ніна Новік, вядучы спецыяліст Генадзь Новік, начальнік лінейна-тэхнічнага ўчастка Яўген Галавач, механік па транспарце Уладзімір Хломка, дыспетчар Лілія Бурдук, інжынеры Раман Ставенка і Ігар Атарык. Выдатна зарэкамендаваў сябе ў рабоце малады спецыяліст Міхаіл Роўгач. Адказнымі адносінамі да выканання службовых абавязкаў вызначаюцца раз’язныя электрамеханікі Міхаіл Плаўскі, Аляксандр Лойка, электраманцёры ліній электраперадач Сяргей Тукальскі, Аляксандр Галянда, кабельшчыкі Анатоль Бычак, Станіслаў Койпаш, Аляксандр Серада, Сяргей Свістун, Барыс Дуброўскі і многія іншыя. Усе яны працуюць над выкананнем адзінай, але такой важнай задачы – забяспечыць усіх нас на-дзейнай сувяззю са светам. Трэба сказаць, гэта ў іх добра атрымліваецца.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.