Зельвенские кондитеры создают сладкие шедевры

Ні адно свята не абыходзіцца без салодкіх пачастункаў: тортаў, пірожных, пячэння. Любяць іх і дзеці, і дарослыя. Адны гаспадыні стараюцца парадаваць сваю сям’ю выпечкай уласнага прыгатавання, другія ж з’яўляюцца прыхільніцамі кандытарскіх вырабаў прадпрыемства грамадскага харчавання Зэльвенскага філіяла аблспажыўтаварыства. Яго салодкую прадукцыю можна набыць не толькі ў гандлёвых кропках Зэльвенскага раёна, але і ў 4 магазінах г.Слонім.

 

Зельвенские кондитеры создают сладкие шедевры

Зельвенские кондитеры создают сладкие шедевры

Сярод кандытарскіх вырабаў сустракаюцца сапраўдныя шэдэўры. Што гэта так, маглі пераканацца пакупнікі магазіна “Кулінарыя”, дзе нядаўна была арганізавана невялікая выстава вырабаў майстра-кандытара Чаславы Аніські, кандытараў Ганны Сячэйкі, Марыі Гарадко і іншых работніц кандытарскага цэха пад кіраўніцтвам тэхнолага Вольгі Фядосавай. 
–Праца кандытараў падобна да творчасці мастака, – разважае Вольга Фядосава. – У кожны торт, пірожнае ці іншую выпечку яны ўкладваюць часцінку сваёй душы. Толькі тады атрымліваецца непаўторны пачастунак. Сучасныя тэхналогіі і прафесіяналізм нашых работнікаў дазваляюць ствараць сапраўдны салодкі цуд.
Прадукцыя кандытарскага цэха заўсёды запатрабавана пакупнікамі. Штодня тут выпускаецца 300–400 кілаграмаў розных слодычаў. У продаж адпраўляецца 9 найменняў тортаў, 12 – пячэння, 18 – пірожных. Перавага аддаецца тым відам кандытарскіх вырабаў, якія карыстаюцца пастаянным попытам. Сярод тортаў пакупнікам палюбіўся “Прэстыж”. Заўсёды добра прадаюцца пірожныя “Заварное”, “Казачнае”, “Вясёлка”, пячэнне “Пяшчота”, рагалікі з павідлам. У бліжэйшы час з’явяцца чарговыя навінкі – торты “Пянёк” і “Ну, пачакай!”
Кандытарскі цэх прымае і індывідуальныя заказы на прадукцыю. У залежнасці ад нагоды – вяселля, дня нараджэння ці юбілею – кандытары падбяруць форму, кампаненты і нават каляровую палітру торта. Так, напрыклад, на вяселле можна заказаць белы крэмавы, а можна, наадварот, здзівіць гасцей нетрадыцыйна яркім яго афармленнем.
У кандытарскім цэху працуюць выдатныя спецыялісты па выпуску салодкай прадукцыі. Сярод іх – майстар-кандытар больш чым з трыццацігадовым стажам працы Часлава Аніська. Яна – неаднаразовы прызёр абласных і рэспубліканскіх конкурсаў прафесійнага майстэрства. Для таго, каб дасягнуць высокіх прафе-сійных вяршыняў, Часлава Станіславаўна ўвесь час удасканальвае сваё прафесійнае майстэрства і перадае яго маладому пакаленню.
– Я люблю сваю прафесію,– расказвае жанчына.– Пры стварэнні тортаў і іншых кандытарскіх вырабаў заўсёды стараюся праявіць фантазію. І калі яны зроблены з душой, то не могуць не падабацца. Заўсёды вельмі прыемна, калі за сваю нялёгкую працу мы чуем словы ўдзячнасці ад пакупнікоў.
Высокім прафесіяналізмам, майстэрствам і творчым падыходам да справы вызначаюцца брыгадзір змены Раіса Кукла, кандытары Ганна Сячэйка, Марыя Гарадко, Любоў Горбач. Усе яны маюць 6 прафесійны разрад. Добрых слоў заслугоўвае праца кандытараў Людмілы Іўко, Ніны Карней і маладых работніц Наталлі Ельяшэвіч і Святланы Касперчык.
Дзякуючы працы гэтых чараўніц з кандытарскага цэха наша жыццё становіцца больш салодкім. 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.