Зельвенские гимназисты проводят каникулы с пользой

8325

З нецярпеннем чакалі шасцікласнікі гімназіі №1 пачатку канікул. Яшчэ ў мінулым годзе яны разам з бацькамі запланавалі экскурсіі па Зэльвеншчыне, знаёмства з яе славутымі мясцінамі. Маршрут распрацаваў тата Надзеі Шматко Уладзімір Стані-слававіч, які па прапанове класнага кіраўніка Таццяны Кузьміной і стаў галоўным экскурсаводам.
У дзень паходу гімназісты сустрэліся на вуліцы Жэбрака ў пасёлку. Невыпадкова: менавіта з інфармацыі пра акадэміка і пачалося іх чарговае знаёмства са славутасцямі краю. Дзеці даведаліся, як адзначаліся ў Зэльве мерапрыемствы з нагоды стагоддзя з дня нараджэння выдатнага вучонага-генетыка, што ўклад Антона Раманавіча ў селекцыю зерневых высока ацэнены навукоўцамі, а таксама аб тым, што больш як палова пасяўных плошчаў планеты засяваецца выведзенымі Жэбракам гатункамі пшаніцы.
Затым юныя экскурсанты адправіліся на ра
дзіму акадэміка – у вёску Збляны. І па дарозе, і ў самой вёсцы яны даведаліся яшчэ нямала цікавага пра знакамітага земляка.
Наступныя пункты экскурсійнай праграмы – наведванне Сынкавіцкай царквы, фермерскай гаспадаркі “Верас” і заказніка “Медухава”.
І вось, нарэшце, апошні пункт паходу – возера Бяздоннае. Гімназісты абуладкавалі свой палатачны лагер, прыгатавалі вячэру. Седзячы ля вогнішча, дзеці слухалі легенды пра загадкавае Бяздоннае возера, самі стараліся прыдумаць нешта цікавае, любаваліся наваколлем.
Па дарозе дадому падлеткі абмяркоўвалі планы на наступную экскурсію, вызначалі, якія мясціны Зэльвеншчыны павінны стаць для іх яшчэ больш дарагімі.
Яніна ШМАТКО.
P.S.Вялікі дзякуй за дапамогу ў арганізацыі паходу бацькам Ю.Э.Чыжэўскаму, М.Р.Нікалаевічу, У.С.Шматко.

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.