Зельвенская артистка участвует в проекте “Звонкая раніца-2”

З 12 студзеня па 1 лютага 2012 года ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня” праводзіцца другі (фінальны) тур творчага конкурсу па падтрымцы юных вакалістаў “Звонкая раніца-2”. Мэта конкурсу–падтрымка таленавітай моладзі краіны, папулярызацыя творчасці маладых выканаўцаў, развіццё сама-дзейнай творчасці, дэманстрацыя дасягненняў работы педагогаў рэгіёнаў.

 

Зельвенская артистка участвует в проекте “Звонкая раніца-2”


У конкурсе прымаюць удзел юныя вакалісты – вучні 7–10 класаў сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў ва ўзросце 13–17 гадоў, якія маюць вакальныя даныя. Сярод удзельнікаў і наша зямлячка – Крысціна Чура, вучаніца 8 «А» класа СШ №3.
Спяваць Крысціна любіць з дзяцінства. Вакальныя здольнасці дзяўчынкі заўважыла ў 2 класе настаўніца Ірына Хлапоніна, якая садзейнічала раскрыццю яе таленту. У 4 класе Крысціна стала наведваць гурток спеваў пад кіраўніцтвам Вольгі Саўко у раённым Доме культуры, удзельнічаць у раённых канцэртных праграмах.
У скарбонцы дзяўчынкі мноства ўзнагарод за ўдзел у школьных, раённых і абласных конкурсах выканаўчага майстэрства, конкурсах чытачоў і інш.
На сцэне Крысціна дэманструе не толькі высокае выканаўчае майстэрства, але і “запальвае” залу сваёй энергіяй і дорыць радасны настрой. Цяпер яна вучыцца ігры на гітары ў дзіцячай школе мастацтваў. Да дасягнутыя поспехі ў творчай дзейнасці Крысціна ўзнагароджана Пахвальным лістом раённага выканаўчага камітэта.
Дзяўчынка–вельмі жыццярадасная, камунікабельная, энергічная, любіць падарожнічаць.
–Аб конкурсе “Звонкая раніца-2” я даведалася з “Настаўніцкай газеты”,–расказвае Крысціна.–Бацькі прапанавалі паспрабаваць прыняць у ім удзел. Я доўга вагалася, сумнявалася ў сваіх сілах, ведала, што ў праекце будуць праяўляць сябе лепшыя з лепшых юных спевакоў рэспублікі. Але вырашыла: калі ёсць такая магчымасць, абавязкова трэба ёю скарыстацца. У якасці музычнай кампазіцыі выбрала песню з рэпертуару легендарнай групы “Бітлз”. Кастынг праходзіў у г.Масты (адбор лепшых выканаўцаў быў ў 12 райцэнтрах краіны). На падставе відэазапісаў выступленняў усіх канкурсантаў журы з 267 таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак выбрала 50. У іх ліку аказалася і я.
Фіналістаў у Нацыянальным адукацыйна-аздараўленчым цэнтры чакаюць заняткі, якія правядуць педагогі па вакалу, харэаграфіі, сцэнічным руху, макіяжы і тэхніцы маўлення. Таксама адбудуцца сустрэчы з зоркамі эстрады і вядомымі людзьмі.
Конкурс “Звонкая раніца-2”, лічыць Крысціна, дае цудоўную магчымасць атрымаць новы вопыт, павысіць сваё выканаўчае майстэрства: слушныя заўвагі прафесійных спевакоў і педагогаў лішнімі не будуць нікому.
Відэаролікі выступленняў фіналістаў конкурсу “Звонкая раніца-2” будуць даступныя для прагляду ў інтэрнэце. Шляхам СМС-галасавання кожны жадаючы можа падтрымаць таго юнага спевака, выступленне якога спадабалася найбольш. Давайце разам прагаласуем за нашу зямлячку!

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.