Зэльвенцы адсвяткавалі народнае свята Купалле

Чароўная ноч, поўная прадказанняў і павер’яў, загадванне жаданняў і пошук папараць-кветкі з надзеяй іх спаўнення, пляценне вянкоў з лугавых траў, рамонкаў і васількоў і апусканне іх на ваду, як сімвал мараў…  Па даўняй традыцыі на беразе вадасховішча зэльвенцы святкуюць старажытнае і любімае ў народзе свята Купалле.

Сёлета традыцыя мае сваю адметнасць: задоўга да пачатку тэатралізаванага прадстаўленне работнікі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры арганізавалі майстар-клас па пляценні беларускіх вяночкаў, што выклікала асаблівую цікавасць як  у маленькіх дзяўчынак, так і іх матуляў. Асабліва па душы прапанова таленавітых майстроў прыйшлася дзяўчатам. Каб стаць уладальніцай самага прыгожага вяночка, нават выстрайвалася чарга. Поўныя эмоцый, прывабныя купалінкі заваёўвалі ўвагу публікі, фатаграфаваліся, прымалі актыўны ўдзел у розных конкурсах. Адным словам, прыдалі святу загадкавы каларыт.

За аснову тэатралізаванага прадстаўлення быў узяты сюжэт беларускай байкі “Як чорта жанілі”. Кікімара падбірала свайму сябру розных нявест, а урэшце рэшт зразумела, што лепшай партыі, чым яна сама, няма. Праграма была насычанай на конкурсы і забавы. Жадаючыя змаглі паспрабаваць свае здольнасці ў пляценні  касы са стужак, сплесці  самы вялікі і самы арыгінальны вянок, прыняць удзел у пошуку папараць-кветкі. Адразу скажам, што купальская ноч стала шчаслівай для Ягора і Крысціны Кірвідаў і іх сяброў: яны першымі адшукалі ўсе элементы кветкі і запалілі чароўны агонь. Дарэчы, Ягор прызнаўся, што трэці год запар становіцца ўладальнікам прыза.

Аднак, самым галоўным упрыгожваннем свята стала сама Купалінка са сваімі сяброўкамі. Яны вадзілі карагоды, прыгожа спявалі, а затым спусціліся да вадаёма, каб з надзеямі на спаўненне сваіх жаданняў, апусціць вянкі на ваду.

Бліжэй да поўначы запалілі вялікае купальскае вогнішча і спалілі пудзіла Купалы.

Людміла ПОПКА.

Як прайшло свята ў мінулым годзе, чытайце тут 

 

 

Присоединяйтесь к нашему каналу    

Leave a Comment

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.