Зельвенцы играли в болотный футбол и плавали «на чем попало»

Зэльвенцы гулялі ў балотны футбол і плавалі “на чым папала” падчас абласнога фестывалю “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”, які адбыўся ў мінулую суботу на шлюзе Дамброўка.

З самай раніцы на імправізаваным полі, запоўненым граззю, праходзілі спартыўныя баталіі. Хто лепш гуляе ў балотны футбол, высвятлялі 24 каманды з усей Гродзеншчыны.

Августовский канал 010

Відовішчнай выдалася сустрэча нашых спартсменаў з прадстаўнікамі Дзятлаўшчыны. З першых хвілін гаспадарамі мяча сталі зэльвенцы і павялі ў ліку. Хутка зраўнялі ачкі і сапернікі. Каб выявіць пераможцу, камандам далася магчымасць адыграцца ў серыі пенальці. І тут фартуна ўсміхнулася нашым футбалістам.

Не менш захапляльным быў матч з камандай Скідзеля. Рухацца па полі спартсменам ужо было складаней – работнікі пажарнай службы перыядычна падлівалі на пляцоўку ваду. Зэльвенцы ўмела валодалі мячом, зладжана рабілі падачы. У выніку – забіты гол у вароты праціўніка. Прызёры мінулагодняга абласнога чэмпіянату па міні-футболе, скідзельцы ніколькі не саступалі. Асабліва напружанымі сталі апошнія хвіліны сустрэчы. Балельшчыкі гучна падтрымлівалі ўдзельнікаў, кожнаму жадалі выйсці ў лідары. У выніку перамогу з перавагай у адно ачко атрымалі футбалісты са Скідзеля.

І хоць першага месца варатару Івану Мацюку, абаронцам Дзмітрыю Каленчуку, Андрэю Іванову, нападаючым Алегу Алюшкевічу, Дзянісу Ламеку,  паўабаронцу Ільі Бычаку, ігракам Яўгенію Магільніцкаму і Ільі Дзікевічу заняць не здалося, удзел у такім незвычайным і азартным відзе спорту запомніцца нашым канкурсантам масай станоўчых эмоцый.

Августовский канал 036

Августовский канал 030

Августовский канал 156

Августовский канал 049З нецярпеннем гледачы чакалі пачатку абласных спаборніцтваў па плаванні “на чым папала”. На водную гладзь спусцілі 19 самаробных плавальных сродкаў. Іх тэматыка была даволі разнастайнай – ад Новага года да летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра.

Цікавасць прахожых выклікаў ветразь з надпісам “Вялікі Ганненскі кірмаш у Зэльве”.

Августовский канал 132

Па словах супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў Леаніда Мачка і Сяргея Федзяні, плаўсродак выкананы па задумцы архітэктара Дзмітрыя Кірэенкі, у аснове – пластыкавыя каністры. Прадстаўнікі Зэльвенскага раёна расказвалі ўдзельнікам фестывалю аб кірмашы і шчыра запрашалі прыехаць да нас на гэтае культурнае мерапрыемства 26 і 27 жніўня.

Августовский канал 102

Наталля МАЦЮК.

 

Вам может быть интересно

Leave A Reply

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.