Десятиклассница из Зельвы победила в международном конкурсе “Калядная зорка”

Вучаніца 10 класа гімназіі №1 г.п.Зэльва Наталля Арочка – актывістка не толькі школьнага жыцця, але і многіх раённых мерапрыемстваў РК ГА «БРСМ». Яна наведвае заняткі ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. А зусім нядаўна дзяўчынка стала пераможцай ХХ рэспубліканскай выставы-конкурсу “Калядная зорка”.
Школьніцу запрасілі ў Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, дзе прайшла цырымонія ўзнагароджвання. Наталля адзначана Дыпломам
І ступені Міністэрства адукацыі і медалём. У Нацыянальным цэнтры была прадстаўлена выстава работ усіх канкурсантаў.
–Экспазіцыя здзівіла сваёй разнастайнасцю, – дзеліц-ца Наталля. – Усе вырабы (а іх было паўтысячы) перадавалі калядны настрой. Па сутнасці, гэта і было асноўнай умовай конкурсу. Аўтары змаглі спалучыць сучасны падыход да творчасці і народныя традыцыі.
На вернісажы размясціліся і навагоднія цацкі, якія зрабіла Наталля Арочка. Выкананы яны са звычайных нітак у тэхніцы джутавая філігрань, якой дзяўчынка авалодала ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі г.п.Зэльва пад кіраўніцтвам педагога Алены Жук.
Школьніца таксама прыняла ўдзел у ІІ міжнародным фестывалі-конкурсе “Калядная зорка”. У скарбонцы Наталлі зноў жа заслужаная перамога. Лялька з льняных і джутавых нітак, аздобленая бісерам, атрымала прызнанне журы. Юная рукадзельніца ўзнагароджана граматай і кубкам, яе педагог Алена Жук і дырэктар цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Святлана Багдановіч атрымалі падзяку ад арганізатараў конкурсу.

Присоединяйтесь к нашему каналу